7 цікавостак пра пчол

Пчаляр пры дапамозе дыму не супакойвае пчол, а стварае як бы імітацыю пажару. Пчолы з’яўляюцца старажытнымі насельнікамі лесу і, пры з’яўленні дыму, накідваюцца на мёд, каб зрабіць запас у далёкую дарогу. Калі ж брушка пчалы запоўнена мёдам і не гнецца, яна не можа пусціць у ход джала.

taniec

 

Пчала ў вуллі выконвае «кругавы» танец, калі яна знайшла крыніцу корму на невялікай адлегласці. «Віляючым» танцам пчолы сігналізуюць, што смачняшка знаходзіцца на больш аддаленай адлегласці.

 

Пчала можа паляцець ад вулля амаль на 8 км і беспамылкова знайсці дарогу назад. Аднак такія вялікія пералёты небяспечныя для жыцця пчол і невыгодныя з пункту гледжання прадуктыўнасці яе працы. Радыус карыснага палёту пчалы прынята лічыць 2 км. І ў гэтым выпадку яна пры палёце абследуе велізарную тэрыторыю плошчай каля 1600 га. На такой значнай плошчы звычайна заўсёды маюцца меданосныя расліны.

Пчаліны рой можа важыць да 7- 8 кг, ён складаецца з 50-60 тыс. пчол, якія маюць у сваіх зобіках 2- 3 кг мёду.

roj

Пчала, для напаўнення мядовага зобіку (40 мг нектару), павінна наведаць за адзін вылет не менш за 200 кветак сланечніку або гарчыцы, 15-20 кветак садовых культур, 130-150 кветак рапсу альбо каляндры.

 

Па шурпатай паверхні пчала здольная цягнуць груз, які перавышае ў 320 разоў вагу ейнага цела.

 

Пчолы, якія аджылі свой кароткі век, паміраюць у вуллі толькі ўзімку, а ўлетку старыя пчолы, адчуваючы набліжэнне скону, пакідаюць вулей і гінуць на волі.