Свежыя, маласольныя альбо салёныя агуркі з мёдам

Агуркі (свежыя, салёныя альбо маласольныя) макаць у мёд і есці.

Агуркі з мёдам: простая беларуская ежа французскага паходжання.

Гэтую страву беларусы перанялі ў французаў падчас вайны 1812 году. У французскіх вёсках XVIII-XIX стагоддзяў маладыя свежыя агуркі з мёдам падавалі ў якасці дэсерту. Французскія салдаты на тэрыторыі Беларусі таксама ласаваліся такім пачастункам. Гэтая кулінарная традыцыя прыйшлася да спадобы спачатку беларускім шляхціцам: доўгі час страва лічылася лячэбнай, добрым сродкам ад запору.

З цягам часу агуркі з мёдам сталі часткай сялянскай кухні. Але так як сезон свежых агуркоў у нас не надта працяглы, то нехта аднойчы прапанаваў выкарыстоўваць яшчэ і салёныя. Рэцэпт прыжыўся і лічыцца аўтэнтычна беларускім – мёд і салёныя агуркі. Паспрабуйце!

Уся беларуская кухня першапачаткова ўтрымлівае ў сабе сістэму здаровага харчавання.

Смачна есці!