Алкагольныя кактэйлі з мёдам

Аказваецца, мёд выдатна пасуе да любога моцнага спіртнога напою. Ён можа залагодзіць смак гарэлкі, змякчыць рэзкасць рому і не сапсаваць шатландскі віскі. Цудоўны сродак, аднак! Акрамя таго, мёд паскарае метабалізм, таму вашай печанню алкаголь будзе засвойвацца значна хутчэй, і ацэтальдэгід — галоўны віноўнік пахмелля, будзе знаходзіцца ў арганізме менш у параўнанні з напоем на аснове цукровага сіропу.

Нельга не адзначыць, што мёд можа быць і сам па сабе смачным і з цікавым пахам. Такі мёд значна палепшыць кактэйль з гарэлкай, напрыклад.

Віскі Пух

кактэйль з мёдам

Інгрэдыенты:

  • 60 мл шатландскага віскі.
  • 15 мл Саўэр мікс — кісла-салодкая сумесь (5 мг цукру змяшаць з вадой 1: 1, дадаць 10 мл соку цытрыны або лайма, змяшаць).
  • 1 гарбатная лыжка мёду.

Прыгатаванне: змяшаць інгрэдыенты, выліць у чарку.

***

Каленкі пчалы (Bee’s Knees — бі-і-іззз ні-і-іззз — гучыць прыгожа). Варыянт з ромам.

кактэйль з мёдам

Інгрэдыенты:

  • 45 мл белага рому.
  • 10 мл цытрынавага соку.
  • 1 гарбатная лыжка мёду.

Прыгатаванне: змяшаць інгрэдыенты ў шэйкеры з лёдам, працадзіць у шклянку.

***

Каленкі пчалы з джынам

Інгрэдыенты:

  • 60 мл джыну.
  • 20 мл цытрынавага соку.
  • 20 мл мядовага сіропу (10 мл мёду, растворанага ў 10 мл вады).

Прыгатаванне: змяшаць інгрэдыенты ў шэйкеры з лёдам, працадзіць у шклянку.

***

Пацалунак пчалы

пчала

Інгрэдыенты:

  • 60 мл белага рому.
  • 1 гарбатная лыжка вяршкоў 15%.
  • 1 гарбатная лыжка мёду.

Прыгатаванне: змяшаць у шэйкеры з лёдам, працадзіць у келіх на вялікі кавалак лёду.

***

Грушавая гарэлка з мёдам і слівай

кактэйль з мёдам

Інгрэдыенты:

  • 65 мл грушавай гарэлкі.
  • Палова слівы, парэзанай кубікамі.
  • 3 палоскі імбіру.
  • 20 мл мёду.
  • 15 мл цытрынавага соку.

Прыгатаванне: растаўчы сліву і імбір разам, дадаць гарэлку і раствораны ў цытрынавым соку мёд, змяшаць з лёдам у блэндэры і працадзіць у чарку.

***

Банана-паці

Банана-паціІнгрэдыенты:

  • 60 мл гарэлкі.
  • 30 мл соку лайма.
  • 1 гарбатная лыжка мёду.
  • Палова нарэзанага банану.

Прыгатаванне: узбіць усе інгрэдыенты блэндэрам з дробна колатым лёдам, выліць у шклянку для белага віна.

***

Спакуса

кактэйль з мёдам

Наогул, назва кактэйлю — гэта прыгожая гульня слоў, але ў нашага пчаляра, мабыць, не хапае ўяўлення, каб яе перадаць. Ballylickey Bait — нешта тыпу «спакуса жахлівым віскі», але аўтары відавочна мелі на ўвазе іншае.

Інгрэдыенты:

  • 60 мл ірландскага віскі.
  • 100 — 150 мл содавай.
  • 1 гарбатная лыжка, растворанага у вадзе 1: 1.

Прыгатаванне: уліць у шклянку раствораны мёд, пакласці лёд, уліць віскі і даліць зверху содавай.