Bee’s knees (каленкі пчалы): што насамрэч азначае гэтая фраза

Калі мы распавядалі вам пра алкагольныя кактэйлі з мёдам, то ўпамянулі пра выраз у ангельскай мове «bee’s knees» (біііз ніііз), які даслоўна перакладаецца як «каленкі пчалы». Было цікава пакапацца ў інтэрнэце, каб даведацца трошкі больш пра яго. І зараз сцісла вам распавядзем цікавыя факты.

«Bee’s knees» – гэта такі чыста амерыканскі слэнг

Калі пчолы пералятаюць з кветкі на кветку, то пылок прыліпае да іх ног. Выраз «bee’s knees» азначае «салодка», ці «смачна», ці «добра», таму што калені пчалы знаходзяцца там, дзе збіраецца ўсё салодкае.

We had strawberry shortcake for breakfast on Saturday and the kids thought it was the bee’s knees.
У нас было клубнічнае печыва на сняданак у суботу, і дзецям яно вельмі смакавала.

You bought me a coffee? You’re the bee’s knees!
Ты набыў мне каву? Ты такі мілы!

пылок на пчале

Шчыра кажучы, думаю, самы першы аўтар, які ўвёў у абарот такі выраз у паняцці нечага салодкага, ніколі гэты пылок не спрабаваў, бо насамрэч ён зусім не салодкі.

Таксама выраз «bee’s knees» можа ўжывацца ў сэнсе «найлепшы».

The pants you are wearing are the bee’s knees!
Штаны, якія ты апрануў, проста шыкоўныя!

bee's knees

Яшчэ выраз ужываецца ў сэнсе «клёвы», «ачмурэнны» )

Thats the bee’s knees!
Гэта крута!

That jazz band is the bee’s knees!
Гэты джазавы гурт проста неверагодны!

Існуе і такое прымяненне пчаліна-каленнай фразе, якое апісвае тое, што гэта выдатна, прыгожа, або мае якую-небудзь іншую добрую характарыстыку.

This sandwich that my wife made is the bee’s-knees!
Гэты бутэрброд, што зрабіла мая жонка, шыкоўны!

Try flavored yogurt; it’s the bee’s knees!
Паспрабуйце араматызаваны ёгурт — гэта смачна!

Таксама выраз можа азначаць «высокую якасць».

These new threads are the bee’s knees.
Гэтыя новыя ніткі – найлепшыя.

І яшчэ зазначым, што «bee’s knees» ужываецца у наўмысным няправільным вымаўленні слова «business».

***

Вось такі вось цікавы ўплыў на ангельскую мову аказалі маленечкія (але вельмі працавітыя) каленкі пчалы. І напрыканцы параім: ніколі не карыстайцеся гугл-транслэйтам для сур’ёзных спраў, і будзе вам шчасце.