Белая акацыя і акацыевы мёд — сапраўдны скарб для пчаляра

Белая акацыя вельмі добры меданос. А калі ўлічваць той факт, што гэты меданос яшчэ і вясновы, то яму наогул цаны няма! Мёдапрадуктыўнасць яе па розных дадзеных складае да 800 кілаграмаў з гектара. Уражваючая лічба!

Белая акацыя як меданос: падрабязнасці

Белая акацыя дае хоць і багаты, аднак ненадзейны і кароткачасовы медазбор (квітнее 10 дзён максімум). Пры вясновых пахаладаннях выдзяленне нектару памяншаецца ці зусім спыняецца, а пасля дажджу нектар бывае разбаўлены вадой.

Але, калі надвор’е спрыяе, пчолы вельмі ахвотна ляцяць на кветкі акацыі. Працуюць з самай раніцы і да позняга вечара.

Калі падысці недзе бліжэй да абеду да дрэваў, то можна адчуць не толькі цудоўны водар, што лунае ў паветры, але і пачуць відавочны характэрны гул. Гэта працуюць пчолкі. Ну чым не рай для пчаляра?!

Вельмі прывабны гэты меданос яшчэ і тым, што пчаляру не трэба баяцца аніякіх атручванняў пчол пестыцыдамі, гербіцыдамі і таму падобнымі рэчамі. Бо акацыя расце часцей за ўсё ў дзікім выглядзе, ды і наогул апрацоўваць яе няма па што.

Белая акацыя

Раней вельмі часта гэтымі дрэвамі засаджвалі паласы ўздоўж дарог. У Беларусі больш распаўсюджаныя менавіта такія паласы, чым акацыевы гаі. Паступалі такім чынам як раз з-за галінастай і разгалістай кроны. Вельмі добры ветраахоўны бар’ер атрымліваецца. Гэты фактар можна выкарыстоўваць і пчаляру. Пасадзіўшы акацыю вакол стацыянарнай пасекі можна стварыць натуральную ветраахоўную паласу. Толькі ў дадзеным выпадку варта ўлічыць, што распаўсюджвацца па ўчастку яна (белая акацыя) будзе з высокай хуткасцю, як самае сапраўднае пустазелле. Але прыгожае :), з беласнежнымі гірляндамі суквеццяў.

Акацыевы мёд вельмі каштоўны

Акацыевы мёдПа-першае, таму што гэта ранні мёд, вясновы.
▪Па-другое, мёд з белай акацыі лічыцца дыетычным. Ён не такі прыкры (як рапсавы мёд, напрыклад), з прыглушаным тонкім водарам. У вадкім выглядзе светлы, празрысты, прыемны на смак, лагодны. Дзякуючы вялікай колькасці пладовага цукру (левулезы) ў акацыевы мёдзе крышталізацыя яго ідзе павольна, і ён доўга застаецца ў вадкім стане. У ім высокае ўтрыманне вільгаці, але ад гэтага яго якасць не губляецца. Закрышталізаваны мёд мае белы колер, дробназярністы.
▪Па-трэцяе, акацыевы мёд рэдка закісае, у адрозненні ад іншых вадкіх гатункаў, у якіх вялікая колькасць вільгаці.

Асабіста мне акацыевы мёд падабаецца больш за ўсё. Ну тут на аматара, вядома. Бывайце здаровы!