Бросненне мёду: чаму ў мёдзе белы слой

Натуральны пчаліны мёд мае натуральнаю ўласцівасць крышталізавацца (па іншаму гэты працэс называецца садкай, цукраваннем), што з’яўляецца, свайго роду, візуальнай ацэнкай натуральнасці мёду. Дык вось, натуральны мёд часам валодае яшчэ адной уласцівасцю, калі на слоіках з мёдам ўтвараецца белы слой (налёт, развод).

biely-sloj-1

Белы слой у мёдзе — гэта вынік натуральнага працэсу

Дадзены працэс называецца бросненнем мёду. Такі слой утвараецца на паверхні ёмістасці (у якой захоўвацца мёд) або ў месцы судотыку пчалінага мёду са сценкай посуду. Гэта наглядна можна бачыць у шкляным слоіку.

Па навуковаму, белы слой у мёдзе — гэта закрышталізаваная глюкоза.

Па форме атрыманы малюнак «кветкі» можа быць розным. Гэта залежыць ад таго, як глюкоза размяркуецца ў слоіку (ці ў любой іншай тары) адносна фруктозы. Па слоіку такія «кветкі» могуць распаўзацца амаль па ўсёй вышыні, але часта бываюць толькі зверху. Па глыбіні белага пласта: звычайна назіраецца міліметраў на пяць ад сценкі посуду, хоць і можа сыходзіць і ў тоўшчу мёду (але ўсё роўна сутыкаючыся са сценкай слоіку).

Візуальна, для некаторых спажыўцоў, гэта выглядае трохі непрыгожа, не эстэтычна і нават жахліва. Аднак, гэта прыкмета добрай якасці мёду. Прыкмета яго натуральнасці. Чаму? Справа ў тым, што ўтварэнне белага слою ўзнікае ў натуральнага мёду з нізкай вільготнасцю і адбываецца пры адносна нармальных умовах захоўвання. Лічыцца, што чым ніжэй воднасць, тым лепш мёд.

глюкоза

Белы слой: як гэта адбываецца

З паверхні мёду выпараецца вільгаць і паміж крышталямі застаецца паветра, якое і надае атрыманаму пласту белы колер. Часцей за ўсё гэта адбываецца ў сухіх памяшканнях, а нізкая вільготнасць мёду як раз на руку. Таксама ёсць інфармацыя, што бросненне мёду адбываецца і пры рэзкім (часам неаднаразовым) перападзе тэмператур. На здымку выразна бачна, як першапачатковы ўзровень мёду трохі асеў:

глюкоза

Белы слой

Некаторыя міфы, звязаныя з бросненнем мёду
(зразумела, гэта няпраўда):

• Маўляў, гэта цукар, якім кармілі пчол;
• Быццам бы, гэта матачнае малачко, якое дадалі ў мёд i яно ўсплыло;
• Некаторыя памылкова лічаць, што белы слой – гэта працэс закісання мёду. Няпраўда! Прыкмета закісання мёду – гэта кіслы пах і браджэнне!

Дык што ж рабіць, калі вы бачыце на слоіку белы слой?

Белы слой на слоікуНягледзячы на ўсю натуральнасць такі мёд выклікае у спажыўца памылковае меркаванне аб яго няякаснасці. Спадарства, усё насамрэч наадварот! Пакупнікам салодкага пчалінага прадукту рэкамендую пры выбары мёду аддаць перавагу таму, у якога назіраецца такое вось бросненне. Гэта прыкмета таго, што мёд сапраўды натуральны. Хай ён будзе лугавым, лясным, або разнатраўем, а не сунічным мёдам і / або якім-небудзь з экзатычнай назвай (мёд-кандык, мёд-аккурай) у выглядзе белага крэм-мёду…

Няправільны мёдКалі прывыклі купляць мёд у прадуктовых крамах, то варта прыгледзецца да слоічка мёду, у якіх назіраецца гэты працэс, чым да слоікаў з мёдам зверху вадкім, а ўнізе зацукраваным. Белыя ўзоры на слоічку – «не фігня нейкая», а пацверджанне таго, што вытворца расфасаваў менавіта натуральны спелы мёд. Лічыцца, што падрабіць такую з’яву, як бросненне мёду, немагчыма.

Смачна есці мёд і бывайце здаровы!