Фруктова-акацыевы мёд з тонкімі ноткамі васількоў

Дазвольце прадставіць вам нашага першынца — мёд, які пчолкі збіралі ўсю вясну з яблынек, вішні, чарэшні і духмяных кветак белай акацыі, а ў завяршэнне дапоўнілі букет лагоднымі кветкамі васількоў.

Падрабязны працэс, як здабываўся гэты вясновы мёд, можна паглядзець і пачытаць у прыгожым артыкуле «У госці да пчаляра».

Усе слоікі разляцеліся за тыдзень. Але пчолкі ўжо збіраюць наступную, летнюю партыю мёду. Сачыце за навінамі.

Фруктова-акацыевы мёд

Калі ёсць якія-небудзь пытанні ці каментары, калі ласка, звяртайцеся. Смачна есці мёд і бывайце здаровы!

добрая пчала