Як не дапусціць масавую гібель пчол і зберагчы ўраджай

У Беларусі хутка заквітнеюць сады, садаводы і дачнікі пачнуць апрацоўваць расліны хімікатамі ад хвароб і шкоднікаў. Гэта ўжо які год запар выклікае гібель пчол. Мільёны паласатых працавічак не вернуцца ў свае хаткі ад такога атрутнага гасцінца. А тыя, што вернуцца, атруцяць іншых пчол, якія засталіся ў вуллі. Пчолы гінуць цэлымі сем’ямі адразу і назаўсёды.

Пчалярства цесна звязана з раслінаводствам, таму што большасць раслін мае патрэбу ў апыленні пчоламі. Гэта прыводзіць да цеснага кантакту пчол з ядахімікатамі, якія ўжываюцца для барацьбы з рознымі насякомымі-шкоднікамі і хваробамі. Хімічная барацьба з пустазеллем, якая атрымала вялікае распаўсюджанне ў апошнія гады, нанесла дадатковую шкоду пчалярству.  Пры такім масавым ужыванне хімікатаў гібель пчол непазбежна.

Шырокае выкарыстанне хімічных сродкаў для аховы раслін, асабліва без строгага выканання інструкцый па іх ужыванню, часта прыводзіць да масавага атручвання і гібелі пчол. Таму ахова пчол ад атручвання ядахімікатамі з’яўляецца для пчаляроў адной з самых галоўных задач. Цяжкасць вырашэння гэтай тэмы складаецца ў тым, што кожны год прамысловасць выпускае ўсё новыя і новыя хімічныя прэпараты, а таксічнасць іх для пчол і тэрміны дэтаксікаціі далёка не аднолькавыя.

Па сваім прызначэнні ядахімікаты падзяляюцца на:
інсектыцыды — рэчывы для знішчэння шкодных насякомых;
фунгіцыды — рэчывы для барацьбы з грыбковымі і бактэрыяльнымі хваробамі раслін;
гербіцыды — сродкі для знішчэння пустазелля;
дэфаліанты — рэчывы для знішчэння лісця раслін.

 

Гібель пчол ад інсектыцыдаў

Найбольшую небяспеку для пчол ўяўляюць інсектыцыды, якія ўжываюцца для знішчэння шкодных насякомых. Гібель пчол ад іх самая высокая.

Небяспека атручвання пчол у значнай ступені залежыць ад спосабу ўжывання ядахімікатаў. Найбольш небяспечныя яды, якія прымяняюцца пры апырскванні ці распыленні на расліны. Велізарныя колькасці ядаў, трапляючы на ​​кветкі меданосаў, часта з’яўляюцца прычынай масавай гібелі пчол на пасеках.

Калі ласка, людзі, не трэба апрацоўваць квітнеючыя дрэвы ці расліны хімікатамі. Рабіце гэта да квітнення, ці пасля яго. Старайцеся зберагчы квітнеючыя меданосныя расліны ад пападання на іх хімічных рэчываў. У вельмі крайнім выпадку, апрацоўку мала небяспечнымі ядахімікатамі праводзьце  ноччу ці пры дрэнным надвор’і, калі пчолы не актыўныя.  Масавая гібель пчол сёння прыводзіць да скарачэння вашага ўраджаю заўтра.

На ўпакоўках усіх ядахімікатаў ёсць інструкцыі, у якіх падрабязна напісана, якім чынам неабходна правільна імі карыстацца дзеля пазбягання непажаданых наступстваў.

гібель пчолПамятайце, як толькі пчала-зборшчыца возьме нектар, які змяшчае нават зусім невялічкую колькасць атруты, яна рэдка дабіраецца да вулля.  І нават калі не праглынаюць атрутны нектар, то пчолы-зборшчыцы прыносяць у вулей пылок з атрутай.  Гэта выклікае гібель таксама і пчол-карміцелек, якія перапрацоўваюць пылок на корм для расплоду. А значыць гіне сам расплод. Такая пчаліная сям’я вельмі слабее, ці зусім памірае.

Кожны год у Беларусі інсектыцыды з’яўляюцца прычынай гібелі тысяч пчаліных сем’яў, пры апрацоўцы квітнеючага рапсу.

Пчолы, як апыляльнікі, маюць  велізарнае значэнне. Збіраючы нектар і пылок, пералятаючы з кветкі на кветку ў пошуках ежы, пчолы пераносяць на сваім целе пылок з адной расліны на іншую і тым самым ажыццяўляюць іх апыленне. Без гэтага не будзе ўраджаю.

Знакаміты навуковец Альберт Эйнштэйн неяк сказаў, што калі на зямлі загінуць усе пчолы, то праз чатыры гады загіне і ўсё чалавецтва…  І сапраўды, без апылення пчоламі знікнуць шматлікія сельскагаспадарчыя культуры.

Гібель пчол на агромністых тэрыторыях: экалагічная катастрофа ў Кітаі

гібель пчол: вынік

У Кітаі цяпер вымушаныя апыляць фруктовыя дрэвы ўручную, таму што празмернае і бяздумнае выкарыстанне хімікатаў прывяло да знішчэння ўсіх насякомых на велізарных абшарах. Інсектыцыды забілі ўсіх, гібель пчол прыняла масавы характар. Вы можаце ўявіць, што на тысячах квадратных кіламетраў няма аніводнай пчалы? Калі гэта не пчолацыд, то што гэта?!

Людзі ходзяць з кіёчкамі, тыркаюць імі ў кветкі, і так апыляюць расліны. Жах! Гэта каласальная і дарагая чалавечая праца, у параўнанні з бясплатнай працай пчол. Экалагічная катастрофа — вось да чаго можа прывесці «разумная» дзейнасць чалавецтва. Нам бы варта было б павучыцца ў кітайцаў і не дапусціць такога ж у Беларусі.