Кактэйль «Колас шутэр»

Добры напой мае патрэбу ў правільнай закусцы і вясёлай кампаніі. Прадстаўляю вашай увазе рэцэпт даволі простага кактэйлю з беларускім каларытам.

Неабходныя інгрэдыенты:

  • Крамбамбуля Хлебасольная – 50 мл.
  • Салёны агурочак – 20 г.
  • Мёд – 15 мл.

Кактэйль «Колас шутэр»

Рэцэпт кактэйлю:

  1. Налей у кілішак хлебасольнай крамбамбулі 50 мл.
  2. У другі кілішак налей мёд 15 мл і акуні ў яго лустачку салёнага агурка на шпажцы.
  3. Выпі шот і для паўнаты смаку завяршы яго агурком у мёдзе.

P.S. Варта лішні раз згадаць, што моцны алкаголь могуць ужываць толькі паўналетнія.