Колькі мёду можна есці ў дзень? Рэкамендацыі і сумная статыстыка

Многія спажыўцы мёду задаюцца пытаннем: а колькі ж мёду можна есці ў дзень, і якая колькасць лічыцца нармальнай для здароўя? Натуральны пчаліны мёд — салодкі, духмяны і смачны. Энергетычная вартасць 100 грам мёду складае 325 ккал (для параўнання: энергетычная вартасць 100 грам шакаладу — 500 ккал), таму дыетычным прадуктам яго і не назавеш.

Меркаванні простых людзей і медыкаў у дадзеным выпадку адрозніваюцца. Праўда ў тым, што мёду шмат з’есці і не атрымаецца пры ўсім жаданні – занадта ўжо ён салодкі. Лекары-дыетолагі раяць, што сутачная норма мёду для дарослага не павінна перавышаць 50 мл прадукту. Гэта каля дзесяці гарбатных лыжак або двух з паловай сталовых. Максімальна дапушчальная порцыя для дарослага ў дзень — 4 сталовых лыжкі.

Сутачныя порцыі больш за 200 грам салодкага ласунку немэтазгодныя і ўвогуле шкодныя.

Колькі мёду ў гарбатнай лыжцы?

Падлічым, колькі мёду можна з’есці ў месяц, мяркуючы па норме спажывання. Памнажаем 50 грам на 30 дзён і атрымліваем 1,5 кг мёду ў месяц! За год па дадзенай норме можна з’есці 18 кг! Хто-небудзь з тых, хто чытае дадзены артыкул, столькі ясі? Ну, хаця б палову? Ці чвэрць? Наўрад ці…

Па статыстыцы (дадзеныя не дакладныя, але не думаю што хібнасць вялікая) беларусы ў год з’ядаюць ўсяго толькі 300 грам мёду. А гэта ўсяго толькі тыднёвая норма спажывання. Натуральна, дзесьці гэты паказчык большы, дзесьці меншы. Дарэчы, у Расеі статыстыка кажа пра 450 грам, а вось украінцы з’ядаюць у сярэднім 1 кг!

Колькі мёду ядуць беларусы. Статыстыка і норма спажывання..Як пчаляр, мёд, вядома ж, вельмі люблю, але да гадавой нормы (з разліку 18 кг на год) таксама не дацягваю. :) Але ўсё ж спажываю мёду ў разы больш, чым сярэднестатыстычны беларус. Вадкі мёд з’ядаецца хутчэй: таму летам-восенню спажыванне мёду больш чым зімой-вясной. Скажу шчыра, да таго як пачаў займацца пчоламі, за ўсё жыццё з’еў можа не больш за кілаграм. Не ведаю, чаму так адбывалася. Неяк быў да яго абыякавы. Можа загубілі мы ўсе культуру спажывання гэтага прадукту? Раней жа цукру не было, цукерак не было. А калі і былі – то былі дарагімі; таму ўсе елі мёд. І прадзед і дзед трымалі пчол для ўласнай патрэбы. А зараз жа ёсць цукар і розныя слодычы – таму мёд адышоў на апошні план.

Цікава было даведацца пра наступныя дадзеныя. Па статыстыцы спажыванне цукру ў Беларусі складае 42 кг на чалавека ў год. Гэта на 11 кг больш чым норма, рэкамендаваная Міністэрствам аховы здароўя Беларусі. Вось не ведаю нават, хто гэта жрэ гэтыя 42 кг? Асабіста мне пачкі цукру (1 кг) хапае на 2 месяцы. Але ў цэлым па краіне атрымліваецца, што норму па цукру мы перавышаем, а норму па мёдзе цалкам правалілі. Прычыны розныя — хтосьці мёд наогул не ўжывае, камусьці не па кішэні, хтосьці проста не прывык… Але не перажывайце, буду вас паціху прывучаць да мёду :) Чакайце свежай партыі ў пачатку Чэрвеня.