Летні мёд: уся разнастайнасць летніх кветак у адным букеце

Прадстаўляем вашай увазе найсвежы летні мёд. Не гледзячы на спёку, не зважаючы на навальніцы, рызыкуючы жыццём і літаральна не шкадуючы крылаў добрыя пчолы сабралі для вас гасцінец.

У адрозненні ад папярэдняга вясновага мёду, які сапраўды быў з тонкімі ноткамі, сёлетні летні мёд увабраў у сябе ўсю разнастайнасць летніх кветак. Смак больш насычаны, я бы нават сказаў, што больш саладзейшы. Калі прыгледзецца да колеру мёду, можна заўважыць, што ён трошкі зеленаватага адцення. Гэта не выпадкова, бо ў ім прысутнічае невялікая частка падзевага мёду , які пчолы збіралі з лісця ліпы і іголак хвойных дрэў. Такі мёд ўтрымлівае шмат мінералаў, што, безумоўна, ідзе толькі на карысць вашаму арганізму.

 

Летні мёд