Мёд з цеплынёю летніх кветак

З гонарам прадстаўляем вам, спадарства, чарговую порцыю свежага мёду ад добрых пчолак. Гэты неверагодна смачны слодыч увабраў у сябе ўсю пяшчоту і духмяны водар летніх кветак. Час збору разнатраўя: Чэрвень-Ліпень 2017. Месца збору: Старыя Задворцы і вёска Тэльмы-2 каля Берасьця.

Ну вось і ўсё. 23 Жніўня скончыліся таргі пчаліным слодычам на таварна-сыравіннай біржы. Наступная свежая партыя будзе не раней за пачатак Чэрвеня 2018.

Мы шчыра радыя частаваць вас мёдам ад добрых пчолак і хочацца спадзявацца, што гэта ўзаемна. Дзякуй вам, сябры, што вы з намі.