Пяць асноўных міфаў пра мёд

Міф 1:
Вадкі мёд – абавязкова свежы

Вадкі мёд

На жаль, дадзенае сцвярджэнне не з’яўляецца дакладным, паколькі вам проста маглі прадаць нагрэты стары мёд. Яшчэ адна прычына, па якой мёд можа быць вадкім – гэта калі пчол на пчальніку кармілі цукровым сіропам. У гэтым выпадку «мёд» будзе вельмі падобны на сапраўдны, але карысці ад яго не будзе.

Міф 2 (мой самы любімы):
Калі мёд закрышталізаваўся, то ён няякасны ці сапсаваўся

Закрышталізаваны мёд

Правільнае захоўванне мёду (у цёмным месцы і шчыльна закаркаванай тары) дазваляе яму вельмі доўга не псавацца. Аднак працэс крышталізацыі адбудзецца так ці інакш, пытанне толькі ў тым, як хутка гэта здарыцца. Крышталізацыя – гэта натуральны працэс любога мёду. Да прыкладу, акацыевы гатунак не зацукруецца вельмі доўга, а вось рапсавы мёд закрышталізуецца ужо праз тыдзень пасля віравання.

Чамусьці лічыцца, што калі мёд зацукраваўся, то значыць пчаляр дадаў у яго цукар… Гэта абсалютная няпраўда. Гэта міф-фальшыўка, зроблены ў Польшчы! Так званы «мёд» з цукровага сіропу не крышталізуецца вельмі і вельмі доўга.

Міф 3:
Гарбата становіцца больш карыснай, калі ў яе дадаць мёду

мёд і гарбата

Калі нагрэць мёд да тэмпературы вышэй за 40-50 градусаў, ён губляе ўсю сваю карыснасць з-за разбурэння карысных элементаў, якія ўваходзяць у ягоны склад. Таму не рэкамендуецца дадаваць мёд у гарачую гарбату, лепш есці яго асобна ўпрыкуску, напрыклад.

Міф 4:
Купіць добры мёд можна толькі на кірмашах

Мядовы кірмаш

Пфффф! Наведваючы кірмаш, звярніце ўвагу на тое, колькі відаў прадукцыі прадае той ці іншы прадавец. Калі гандляр прапануе вам мноства гатункаў мёду, з якіх некаторыя мега-супер унікальныя, варта засумнявацца ў яго сумленнасці.

З чаго пачынаецца падман? З наяўнасці «мёду» з раслін, якія таварнага мёду даць зусім не могуць, а менавіта: кандык сібірскі, жэньшэнь, падтыннік, лімоннік кітайскі, дзівасіл, суніца зялёная, баравая матка, дуброўка, ляшчына (наогул не меданос), сафора японская, ружа майская (шыпшына), ядловец, анхуза, валадушка залацістая, лотас далёкаўсходні, лох серабрысты (мабыць для лахоў) і іншыя.

Дадамо сюды і той мёд, які даволі рэдкі і прывозіць яго з далёкіх заморскіх краін не мае эканамічнага сэнсу: мёд з вярблюджай калючкі, аккурай-мёд, эўкаліптавы мёд, баваўняны мёд.

Мёд для лохаНа справе большасць мядоў аказваецца звычайным палявым мёдам з дадаваннем у яго араматызатараў, фарбавальнікаў, эфірных алеяў і іншай фігні. Атрымліваецца нешта накшталт крэм-мёду. Чаму накшталт? Таму што ў сапраўдны крэм-мёд ніякіх іншых інгрэдыентаў апроч мёду не дадаюць.

На цэнніках пішуць ад чаго дапамагае той ці іншы гатунах мёду. У прыпісванні неіснуючых лячэбных уласцівасцяў і заключаецца прыкмета наступнага падману. Ну як мёд можа лячыць печань, атэрасклероз, захворванні дыхальнай сістэмы, сардэчна-сасудзістай сістэмы? Як? Або выводзіць халестэрын, паляпшаць зрок, чысціць сасуды, і так далей па спісе? Ідуць у ход і такія хітрыкі: калі нейкія расліны аказваюць на арганізм чалавека нейкі ўплыў, то і мёд з гэтых траў нібыта дзейнічае таксама. Валяр’янавы мёд супакойвае нервы, баярышнікавы мёд для сэрца, чарнічны мёд для вачэй. Ну чым не глупства? Міф!

На вялікі жаль, многія людзі ў нас вераць ва ўсе гэтыя міфы (гэтак жа як і ў казкі па тэлебачанні). Лёгка і проста паддаюцца падману на мядовых кірмашах. Вераць у тое, што бывае такі мёд і думаюць, што купляюць сапраўды мёд, які збіраюцца выкарыстоўваць у лячэбна-прафілактычных мэтах.

Што ж рабіць? Самы бяспройгрышны варыянт – знайсці пчаляра (ці нават некалькіх). Хай ён вам прапануе звычайны лугавы ці палявы мёд, а не мёд з матачным малачком, і не дзікі горны таёжны, затое вы атрымаеце сапраўдны натуральны мёд, а не мядовы прадукт са сметанковым смакам.

Існуе вельмі дзейсны спосаб зразумець, падманваюць вас ці не. Паспрабуйце паразумнічаць з прадаўцамі і паглядзіце рэакцыю. Скажыце, што прадстаўляеце мясцовае аб’яднанне пчаляроў. Спытайце пратаколы пылковага аналізу мёду, выкажыце сумнеў у паходжанні прадукцыі. Скажыце, што хочаце купіць мёд для аналізу… З вамі альбо спыняць размову, альбо атрымаеце вельмі размытыя адказы, альбо прадаўцы пачнуць біцца ў істэрыцы.  Апыніся перад вамі сапраўдны пчаляр (які прадае натуральны мёд), то атрымаецца цалкам канструктыўны дыялог, па выніках якога магчыма і купля мёду.

Міф 5:
У крамах прадаюць якасны мёд, бо там правяраюць тавар

Мёд у краме

Вельмі часта ў крамах прадаюць «усярэднены» прадукт з адной пасекі, які зліты у адну агульную тару. Акрамя таго, некаторыя пастаўшчыкі рэгулярна награваюць слоікі, каб мёд даўжэй захоўваў таварны вадкі выгляд. А гэта, як вам ужо вядома, не ідзе на карысць якасці.

Ешце мёд і бывайце здаровы.