Cыр з мёдам, ці мёд з сырам? Выдатнае спалучэнне, як ні круці.

Мёд з сырам: спалучэнне двух гэтых прадуктаў утварае незвычайны смак стравы. Мёд надае дадатковае адценне смаку сыра. Ідэя змешваць горкае з салодкім, салодкае з салёным, даўкае з кіслым не новая. Аднак змешванне сыру з мёдам варта вылучыць асобна.

Трэба сказаць, што з сырам выдатна спалучаецца многае: віно, японскае сакэ, айва, яблыкі, піва, але спалучэнне сыру c мёдам — гэта нешта асаблівае. Абавязкова паспрабуйце мёд з сырам! Такі ласунак прыйдзецца даспадобы не толькі дарослым, але і дзецям.

мёд з сырам

Як вядома, існуе дастаткова шмат гатункаў сыру. У адной толькі Францыі іх некалькі сотняў, пра што з іроніяй сказаў генерал Шарль Дэ Голь: «Як вы хочаце кіраваць краінай, у якой больш за 300 гатункаў сыру?»

мёд з сырам

Як вядома, гатункаў і відаў мёду таксама досыць шмат. Таму перад кулінарыяй стаіць пытанне правільнага спалучэння пэўнага гатунку сыру з канкрэтным гатункам мёду.

мёд з сырам

Самым лепшым сябрам любога гатунку мёду яшчэ з часоў Старажытнай Грэцыі застаецца казіны сыр. Эксперыменты са спалучэннямі іншых гатункаў сыру з мёдам пакінем на ваша меркаванне, а прывядзем толькі вядомыя і магчыма традыцыйныя для многіх краін спалучэнні.

Мяккія тварожныя сыры, тыпу мацарела, рыкота, адыгейскага выдатна змешваюцца з не вельмі рэзкім мёдам, напрыклад, акацыевым. Таксама сухі абястлушчаны тварог ці мяккі хатні сыр выдатна спалучаюцца з кветкавым мёдам.

тварог з мёдам

Тое ж самае тычыцца мяккіх сыроў тыпу Камамбэр або Бры. Камамбэр французы прапануюць ужываць з мёдам і грэцкімі арэхамі.

мёд з сырам

Больш духмяныя гатункі мёду (канюшына, люцэрна, цытрусавыя і інш.) прапануецца выкарыстоўваць з блакітнымі сырамі.

сыр з мёдам

Цвёрдыя італьянскія (Пармезан), швейцарскія (Груэр) і галандскія сыры рэкамендуюць ужываць з такімі насычанымі гатункамі мёду як каштанавы і грачаны.

мёд з сырам

Мёд з сырам: не бойцеся эксперыментаваць

Насамрэч кампазіцыі з сыру і мёду незлічоныя. Спрачацца аб тым, які сыр з якім мёдам лепш, можна доўга. Не бойцеся эксперыментаваць, адкрываць новыя смакі і не забывайцеся на сотавы мёд, які можа ўпрыгожыць любы стол.

сотавы мёд з сырам

Мёд з сырам можна дапоўніць садавінай і грэцкімі арэхамі. Гэта страва стане цудоўным самастойным дэсертам, гатаваць які лёгка і хутка.

Спалучаючы сыр і мёд, можна атрымаць дзіўны смак. Смачны і прыемны дэсерт з якасных прадуктаў — выдатная магчымасць разнастаіць вашае меню. Смачна есці!