Ці ўбачаць беларускія спажыўцы інфармацыю на таварах па-беларуску?

Вітаю, шаноўнае спадарства. У гэтым артыкуле не будзе гаворкі пра пчол, мёд, ці пчалярства. Сёння хацеў бы выказаць сваё сціплае меркаванне наконт рашэння Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, якое прыняло новы праект змяненняў у закон «Аб абароне правоў спажыўцоў». Рашэнне, якое закранае мяне як спажыўца. І рашэнне, якое можа закрануць мяне, як пчаляра. Не магу я не выказацца на гэтую тэму. Выкажуся як ёсць, па-беларуску і без цэнзуры.

Нагадаю вам (калі вы яшчэ не ў курсе), што дармаеды чыноўнікі адмовіліся выпраўляць сітуацыю, калі расейская мова на нашых таварах з’яўляецца абавязковаю, а беларуская можа быць дададзена толькі пры дадатковым жаданні вытворцы. Ну на самой справе нацыянальны закон прадугледжвае выкарыстанне адной з дзяржаўных моў на ўпакоўцы, але закон не працуе. Давайце разбірацца разам, чаму так адбылося.

Хлябцы на беларускай мовеМы жывем у такі дзіўны час, калі Беларусь уляпалася ў таёжны саюз і павінна выконваць тэхнічныя рэгламенты гэтага паскудства. Вось, напрыклад, не так даўно віцебскаму прадпрымальніку Цэнтр стандартызацыі адмовіў у атрыманні дэкларацыі адпаведнасці на хлябцы з беларускамоўнай упакоўкай, спасылаючыся на Тэхнічны рэгламент 022-2011 («Маркіроўка харчовай прадукцыі»), дзе чорным па беламу напісана, што ўсе тавары павінны маркіравацца на расейскай мове, а пры жаданні можна прадубляваць на беларускай або казахскай. Але расейская павінна быць абавязкова. Вось так. Гэта значыць, расейская мова ў нас цяпер больш важная, а значыць Канстытуцыя Беларусі і дзяржаўны стандарт СТБ больш не дзейнічаюць.

Бачачы такое свінства, грамадства ўсё ж настойвала на заканадаўчым замацаванні нормы, якая б патрабавала абавязковай прысутнасці на таварах інфармацыі аб іх хаця б на абедзвюх дзяржаўных мовах. Аднак дармаеды чыноўнікі катэгарычна адмовіліся падтрымліваць нацыянальныя інтарэсы і інтарэсы спажыўцоў, і заявілі, што

ўраўнаванне дзвюх дзяржаўных моў і іх носьбітаў у правах «з’яўляецца эканамічна неабгрунтаваным і немэтазгодным».

Вы ўвогуле разумееце, які гэта піздец?

Выказаўся на гэтую тэму і шэраг айчынных прадпрыемстваў. Частка вытворцаў пазітыўна ўспрыняла прапанову выкарыстання беларускай мовы, частка – катэгарычна супраць. Пачытайце – даволі пазнавальна ведаць ху із ху.

Так напрыклад, у ААТ «Беллакт» заявілі, што ўпакоўка вырабляецца адна і тая ж для прадукту на экспарт і на ўнутраны рынак, і падача інфармацыі на расейскай і беларускай мове будзе нязручная для Расеі.  Божэ мой, якое дно.

У СВК «Агракамбінат Сноў» распавялі, што абавязацельства дубляваць інфармацыю на расейскай і беларускай мове павялічыла б сабекошт прадукцыі.

Начальнік навуковага цэнтру «Беліта-Вітэкс» кандыдат хімічных навук Вераніка Раманоўская патлумачыла, што ў краіне дзве дзяржаўныя мовы, і прадпрыемствы маюць права пісаць інфармацыю і на расейскай. Ўвядзенне абавязковага дублявання інфармацыі на беларускай, па яе словах, прывядзе да падаражання прадукцыі на 20% з-за неабходнасці мяняць ўпакоўку. Ах-ха-ха! Вы што там паліце, спадарства? 20%?? Вы сур’ёзна??

Але ўсё ж дабіла мяне не гэтая бязглуздзіца пра падаражанне. А дабіў мяне «Савушкін прадукт» сваім высерам, што ім небаракам давядзецца дадаткова прыцягваць ліцэнзаванага (!!!) перакладчыка (!!!) з расейскай на беларускую мову (!!!)

Савушкін прадукт

Вы забыліся дзе і за чый кошт вы жывяце? Ды гнаць вас трэба сцанай анучай!

Як бы там не было, у сваю чаргу, прапаную глянуць на ўсю гэтую праблему трохі шырэй. Справа ў тым, што ўсе мы можам бясконца выказвацца супраць ці за выкарыстання беларускай мовы на маркіроўцы прадукцыі. Аднак не забывайцеся, што існуюць тэхрэгламенты таёжнага саюзу, паводле якіх маркіроўка прадукцыі павінна быць абавязкова на расейскай мове (і толькі пры дадатковым жаданні дублявацца на нацыянальных мовах).  Шчыра лічу, што ўсе гэтыя рэгламенты-гаўняменты груба парушаюць нацыянальнае заканадаўства, паводле якога дапускаецца ужыванне беларускай ці (і) расейскай мовы. Вы разумееце розніцу паміж «ці (і)» і «і»?

Зараз можна пісаць па-расейску і па-беларуску, але пісаць толькі па-беларуску вы не маеце законнага права.

Вы ўвогуле ўяўляеце сітуацыю, калі б, напрыклад, у Еўрапейскім саюзе польскія вытворцы былі б абавязаныя маркіраваць сваю прадукцыю на ўнутраным рынку, скажам, па-нямецку? Альбо каб гішпанцы пісалі на ўпакоўках толькі па-літоўску? Бязглуздзіца ж, праўда? Дык чаму і на якой падставе Беларусь падпісвала гэтыя сраныя тэхрэгламенты, і тым самым парушыла сваё нацыянальнае заканадаўства?

Гучыць, канешне, гэта ўсё брэдова і неверагодна. Але факт застаецца фактам: норма пра расейскую мову ў тэхрэгламентах ёсць, і фактычна яна абавязковая для выканання. Але ж пакуль беларуская бюракратычная машына не строга прытрымліваюцца гэтай злашчаснай нормы, бо ўсё ж там сям можна сустрэць у крамах тавары з упакоўкай толькі па-беларуску (хоць і стаіць на ёй маркіроўка ЕАС). І дзякуй вам за гэта вялікі! Але ж асадачак та застаецца…

Хочыцца шчыра верыць, што беларускі спажывец, бачачы ў краме тавар з упакоўкай па-расейску, і бачачы побач зусім не горшы, але на беларускай мове, зробіць правільны выбар.

Пакуль мая пасека з’яўляецца аматарскай, і мне не трэба прыстасоўвацца да нейкіх тэхрэгламентаў і іншай брыдоціны. Магу з чыстым сумленнем друкаваць налепкі на слоікі з мёдам толькі па-беларуску.

Шкляны слоік

Ешце мёд, захоўвайце спакой і вастрыце косы. :)