Тэсты на натуральнасць мёду, якія можа зрабіць кожны

Ёсць шмат спосабаў праверыць натуральнасць мёду. Аднак адзін з іх заслугоўвае больш дэталёвага разгляду — гэта праверка мёду ёдам. Пра тое, як гэта зрабіць правільна, вы даведаецеся з гэтага артыкулу.

Правяраем натуральнасць мёду ёдам у хатніх умовах

Праверка робіцца вельмі проста. Вам трэба ўзяць:

  • шклянку вады;
  • воцат;
  • мёд, які вы будзеце правяраць на якасць;
  • шклянку;
  • чыстую, лепш дыстыляваную, ваду;
  • ёд.
мёд павінен цалкам растварыцца ў цёплай вадзе
Пачынаем працэдуру

Старанна размяшайце мёд з вадой да аднароднай масы. Мёд павінен цалкам растварыцца ў цёплай вадзе, каб яна стала празрыстай.

Непразрыстасць, як і няпоўнае растварэнне мёду, а так жа асадак кажуць пра дрэнную якасць прадукту.

Значыць, у мёдзе, які вы купілі, ужо нешта намяшана, напрыклад, фарбавальнікі або падсалодвальнікі, а так жа ўзмацняльнікі смаку і іншыя паскудствы. Такі мёд сумнеўнай якасці.

Калі ж мёд цалкам растварыўся і вада набыла празрыстае мядовае адценне, можна працягваць далей.

Дадаем ёд

Цяпер у шклянку трэба капнуць трохі ёду.

Калі вада стала сіняй і ў ёй з’явіліся сінія разводы, значыць, у мёд дадавалі для гушчыні муку або крухмал.

Дадаем ёд

ёд: вада стала сіняй

Так робяць з вельмі вадкім мёдам ці растворам, у якім мёду змяшчаецца на самай справе вельмі мала. Значыць, перад вамі падробка і мёд дрэннай якасці, асабліва, калі вы бачыце шмат сіняга адцення. Тэст на натуральнасць не пройдзены.

Дадаем воцат

Цяпер капніце ў шклянку трохі воцату.

Воцат у мёд

Калі вада стала пеніцца і моцна шыпець, то ў мёд дадалі мел.

Так робяць хітражопыя прадаўцы для таго, каб надаць больш вагі прадукту, які можа ўтрымліваць толькі нейкі працэнт мёду, а так жа шмат фарбавальнікаў і кансервантаў. Такі мёд трэба называць не мёдам, а прадуктам з утрыманнем мёду або мядовым прадуктам. Мёдам ён не з’яўляецца.

Праверка ў вадзе

Калі вы хочаце праверыць якасць мёду на наяўнасць розных прымешак, то вам трэба проста пакінуць мёд на некалькі гадзін, цалкам і вельмі добра растварыўшы яго ў шклянцы з вадой.

Калі мёд гаўнячы, то ўжо праз гадзіну з’явяцца асадкі, прымешкі і слаі.

асадкі, прымешкі і слаі

Калі яны з’явіліся, гэта значыць, што перад вамі прадукт вельмі сумнеўнай якасці і што выкарыстоўваць яго для ежы не варта. Яго ўжыванне можа быць не толькі бескарысным, але і небяспечным для вашага здароўя.

Хацеў бы зазначыць, што не трэба панікаваць, калі раптам вы ўбачыце ў мёдзе некалькі кавалачкаў воску альбо пылку – гэта абсалютна нармальна.

А якія спосабы праверкі мёду на натуральнасць ведаеце вы? Дзяліцеся з народам у каментарах.