Цікавостка: фотаздымкі пчалы пад мікраскопам

Хочаце даведацца, як выглядае пчала пад мікраскопам? Паглядзіце на гэтыя выдатныя фатаграфіі, зробленыя пры дапамозе электроннага мікраскопу.

Пчала пад мікраскопам

Пчала пад мікраскопам, павялічаная ў 15 разоў.

Вусік пчалы пад мікраскопам

Вусік пчалы ў 130-кратным павелічэнні. Як можна заўважыць, вусік складаецца з адрэзкаў, якія могуць змяняць становішча. Вось таму вусік і максімальна рухомы.

Адзін вусік працоўнай пчалы мае 8408 органаў дотыку. Адчувальныя поры на вусіках служаць таксама органамі нюху. Таму гэтыя жывыя антэны пчолы заўсёды ўтрымліваюць у чысціні і чысцяць з дапамогай прыстасаванняў на пярэдніх лапках.

Вусік пчалы

Вусік пчалы, павялічаны пад мікраскопам у 900 разоў.

zhyvocik-pchaly

Жывоцік пчалы, павелічэнне ў 23 разы. Бачная частка джала.

Брушка пчалы

Брушка пчалы пад павелічэннем у 75 разоў.

Брушка пчалы

Брушка пчалы пад 70-кратным павелічэннем. Бачны так званы чаранок, размешчаны пасярэдзіне і які ўяўляе сабою вузкую перацяжку, звычайна не бачную.

Валасатыя вочы пчалы, павялічаныя пад мікраскопам

Валасатыя вочы пчалы, павялічаныя ў 70 разоў. Цікавостка: валасатымі вачыма валодаюць толькі некаторыя з 20 тысяч відаў пчол.

Вока пчалы

Вока пчалы, павялічанае ў 270 разоў.

Калена пчалы

Калена пчалы пад 330-кратным павелічэннем — злучэнне сцягна і галёнкі.

Джала пчалы

Джала пчалы пад мікраскопам, 650-кратнае павелічэнне. За кошт гэтых маленькіх шчарбінак джала заўсёды застаецца ў целе ахвяры.

Джала пчалы — даволі небяспечная зброя. Але пчала выкарыстоўвае яго толькі ў самых крайніх выпадках, бо ўджаліў, яна тут жа гіне. А адбываецца гэта таму, што джала паглыбляецца ў цела чалавека або жывёлы і там захрасае з-за шчарбінак, якімі яно ўсеянае. Выцягнуць яго назад пчала не можа, яно адрываецца ад яе цела разам з часткай унутраных органаў.

Язык пчалы пад мікраскопам

Язык пчалы, 430-кратнае павелічэнне. Пчолачкі цалуюцца такой мяцёлкай )
Апускаючы свой выцягнуты хабаток ўглыб кветкі, дзе знаходзіцца нектар, пчала злізвае яго язычком. Па язычку, густа засаджаны валасінкамі, нектар даходзіць да трубкі хабатка і затым падымаецца па гэтай трубцы.

Гачыкі на крыле

Гачыкі на крыле, 86-кратнае павелічэнне пад мікраскопам. Верхняя кромка задніх крылаў пчалы мае вось такія гачыкі, званыя «хамулі».

Крыло пчалы

Крыло, павялічанае ў 65 разоў.

Крыло пчалы

Крыло пчалы і яшчэ адзін від гачыкаў хамулі.

здымак гачыкаў хамулі

Яшчэ адзін здымак гачыкаў хамулі на заднім крыле пчалы, 700-кратнае павелічэнне.

Жвалы пчалы

Жвалы (сківіца), павілічэнне ў 70 разоў.