Пра пчаліны воск — уласцівасці, прымяненне, цікавыя факты

Воск — унікальны біялагічна актыўны прадукт складанага хімічнага складу, і сакрэт яго з’яўлення вядомы толькі пчолам, зрабіць які штучным шляхам чалавецтву да гэтага часу так і не ўдалося.

Што такое воск

Пчаліны воск — белае ці жаўтаватае рэчыва, якое вырабляюць маладыя пчолы для пабудовы сотаў. Воск не раствараецца і не тоне ў вадзе, а ад цяпла становіцца мяккім, як пластылін, прыемны на смак і навобмацак. За год пчаліная сям’я можа зрабіць 7 кг васковых сотаў.

Пчаліны воск ўяўляе сабою складаную сумесь больш за 300 хімічных злучэнняў. У воску выяўленыя: пылок, праполіс, мінеральныя рэчывы і вітаміны, якія не знішчаюцца нават пасля ператопкі. Воск з’яўляецца найбагацейшай крыніцай правітаміну А: у 100 г воску яго утрымліваецца каля 4 г, у той час як у 100 г морквы — усяго 0,01г. Навукоўцы падлічылі, што правітаміну А ў воску змяшчаецца ў 80 разоў больш чым у ялавічыне.

Як робіцца і адкуль бярэцца

Васковая залозаРаней людзі думалі, што пчолы збіраюць воск з кветак. Але на самой справе пчолы вырабляюць яго самі. На жывоціку пчалы ёсць адмысловая залоза — васковая. Яна складаецца з пласцінак, якія называюцца люстэркамі. У самых маладых пчолак ў вуллі на гэтых люстэрках выступаюць белыя плёначкі – васковыя пласцінкі. Пчолы бяруць іх, як маленькія цаглінкі, і ўкладваюць у соты – як самыя сапраўдныя будаўнікі.

Для таго каб атрымаць 1 кг воску, пчолы з’ядаюць не менш 3,6 кг свежага мёду і 100 г пылку. Воскам пчолы запячатваюць каморкі з мёдам, будуюць з яго соты.

Дык чым так унікальна гэтае пчалінае рэчыва?

Воск  мае высокія бактэрыцыдныя ўласцівасці, якія не губляюцца нават пасля тэрмічнай перапрацоўкі. Ён аказвае супрацьзапаленчае і раназагойваючае дзеянне, яго выкарыстоўваюць пры лячэнні захворванняў скуры і слізістых абалонак, шырока ўжываюць у якасці кансервантаў,  пры вырабе пластыраў, мазяў, бальзамаў і іншых лячэбных сродкаў. У цяперашні час вырабляюцца нават цукеркі з воскам. Разжоўванне іх узмацняе выпрацоўку сліны і страўнікавага соку, і тым самым спрыяе добраму страваванню, умацоўвае дзясны і зубы. Рэчывы на аснове воску дадаюць і ў сонцаахоўныя крэмы для скуры, эмульсіі і бальзамы для лячэння апёкаў.

Пры доўгім захоўванні чыстыя кавалкі воску пакрываюцца серабрыстым налётам — гэта дакладная прыкмета таго, што прадукт натуральны і чысты.

Воск кавалкі

Воск – лепш за лядоўню

Яго выкарыстоўваюць як абалонку для сыру. Гэта робіцца для таго, каб сыр захоўваўся доўга-доўга, таму што воск можа засцерагчы прадукты ад любога псавання. Воск ніводнаму мікробу не дае прабрацца ўнутр сотаў, таму мёд і пылок ў васковых каморках заўсёды застаюцца свежымі. Зверху пчолы запячатваюць соты вечкамі, каб у мёд не трапляла паветра, і ён не псаваўся.

Воск на сыры

Вечкі на сотах — гэта таксама воск, толькі змешаны з пропалісам і пылком, яго называюць забрус, і гэта – самая смачная і карысная на свеце жвачка.

Забрус

Рэцэпт народнай медыцыны – жаваць воск, каб адвыкнуць ад палення.

У гісторыі чалавецтва

Незвычайныя ўласцівасці пчалінага воску як цуду прыроды вызначылі яго выкарыстанне з самых старажытных часоў. Першая згадка пра прымяненне воску ў якасці лекавага сродку змяшчаецца ў егіпецкім «папірусе Эберса», які адносіцца да 1700 г. да н.э. Шматлікія лекары старажытнасці, у тым ліку і Гіпакрат, рэкамендавалі накладваць цёплы воск на галаву і шыю хворага пры ангіне. У эпоху Сярэднявечча выкарыстоўваўся для падрыхтоўкі розных лячэбных сродкаў. У «Каноне медычнай навукі» вядомы старажытны арабскі  вучоны Авіцэна прапаноўваў ужываць прадукты з воску ў многіх сваіх лекавых рэцэптах.

Свечкі з воскуЗ воску рабілі царкоўныя свечкі. Яго ўжывалі пры лячэння і для выплаты дзяржаўных пазык. Можна смела сказаць, што воск стварыў Вялікае Княства Літоўскае як заможную дзяржаву. Таму як спакон вякоў экспарцёры воску плацілі велічэзныя падаткі ў казну княства (гэта як нафта ў нашыя часы).

Васковыя дошчачкіДа вынаходніцтва паперы на плоскія драўляныя дошчачкі, пакрытыя з аднаго боку роўным пластом воску, наносілі літары. Спецыяльнай металічнай палачкай з завостраным канцом пісалі, як пяром; а тупым канцом яе загладжвалі пры неабходнасці спісаную паверхню.

На працягу многіх стагоддзяў мастакі выкарыстоўвалі фарбы, прыгатаваныя на аснове воску: яны валодалі адначасова незвычайнай трываласцю і выдатным бляскам. І хоць цяпер найноўшыя тэхналогіі сур’ёзна пацяснілі васковы жывапіс, воск па-ранейшаму служыць найважнейшым элементам алейных фарбаў.

Вось бачыце, які гэта, аказваецца, цікавы пчаліны прадукт!