Што агульнага ў пчалы і быка?

Словы бык і пчала пайшлі ад аднаго і таго ж слова “бучаць”. Зараз гэтае слова ўжо забылася і сышло з мовы, а некалі яно было знаёма кожнаму чалавеку і ўжывалася ў значэнні «бзычэць», «гудзець». І сёння нікому не прыйдзе ў галаву назваць быка і пчалу словамі-сінонімамі, хоць з пункту гледжання паходжання гэта так і ёсць.

Нашыя продкі слова «пчала» пісалі — бъчала і прамаўлялі яго бочэла або бучэла. Пры пераходзе ад старажытнаславянскай мовы да сучаснай большасць слоў зведала змены. З цягам часу  гук ер (Ъ) знік, а звонкая зычная б змянілася глухой п, і слова бъчала сталі прамаўляць і пісаць пчала. Аднак такая замена адбылася не ва ўсіх славянскіх мовах. Украінцы і цяпер пішуць і прамаўляюць бджола.

З вышэйсказанага ў лінгвістычным разуменні можна зрабіць выснову, што пчолы і быкі сваякі!

Ды і па працавітасці і цягавітасці, думаю, яны на роўных!

bykpchala2