Пчолы і мёд. Цікавосткі, якія вы, магчыма, не ведалі

Ўзаемасувязь, якая існуе паміж пчоламі і кветкамі, адзін з дзіўных цудаў прыроды. Многія расліны наогул не могуць даць насення або пладоў без удзелу пчол, якія збіраючы нектар, праводзяць апыленне кветак. Да прыкладу, толькі пчолы належным чынам забяспечваюць паўнавартаснае апыленне агародніны ў цяпліцах. Пры гэтым значна ўзрастаюць смакавыя і таварныя якасці пладоў, пасяўныя ўласцівасці насення.

Мёд – абавязковы кампанент у харчаванні касманаўтаў

У рацыёне вадалазаў і касманаўтаў мёд з’яўляецца абавязковым прадуктам, што спрыяе акумуліраванню схаванай хімічнай энергіі, якая ў экстрымальных умовах ператвараецца ў мускульную энергію.

мёд для касманаўтаў

Сярэдняя хуткасць палёту пчалы — 22,4 км/г

Адна пчаліная сям’я (рой) налічвае да 50 000 і больш пчол і важыць да 5-6 кг. Для таго, каб сабраць 1 кг мёду, пчолы павінны прынесці ў вулей нектар ад 120 000 да 150 000 раз. Калі кветкі, з якіх пчолы збіраюць нектар, знаходзяцца на адлегласці 1,пчолы ляцяць5 км ад пчальніка, то каб прынесці нектар у вулей, пчала павінна пралятаць кожны раз 3 км. Каб атрымаць 1 кг мёду пры такой адлегласці, пчолы павінны праляцець, (увага!) 360-460 тысяч км – гэта адлегласць, у 11 разоў большая, чым акружнасць зямнога шара па экватары.

За 1 раз пчала прыносіць у мядовым зобіку 40-50 мг нектару, але чым далей яна ляціць за ім, тым менш прыносіць у вулей. На 3 км палёту расходуецца да 70% нектару. Ён «згарае» ў арганізме пчалы, кампенсуючы выдаткаваныя энергетычныя рэсурсы. Таму прынята ставіць пчальнік максімальна блізка да меданосаў. Нектар, які сабралі пчолы, станавіцца мёдам пасля яго дадатковай і карпатлівай перапрацоўкі пчоламі і выпарвання з яго 40-70% вады. Ад сабраных за дзень 5 кг нектару пасля перапрацоўкі застаецца 1,5 — 2 кг мёду.

Пчолы ад дыму зусім не супакойваюцца

дымакурПчаляр пры дапамозе дыму не супакойвае пчол, а стварае імітацыю пажару. Пчолы, з’яўляючыся старажытнымі насельнікамі лесу, пры з’яўленні дыму накідваюцца на мёд, каб зрабіць запас на далёкую дарогу.

Калі ж брушка пчалы запоўнена мёдам і не гнецца, яна не можа пусціць у ход джала.

Вось такі хітрык. Так што пчолы ад дыму не супакойваюцца. Дым для пчол – гэта заўсёды стрэс. Некаторыя пчаляры прынцыпова не карыстаюцца дымакурам.

Пчаліная матка ніколі не джаліць чалавека, нават калі ён прычыняе ёй боль. Але пры сустрэчы са сваёй саперніцай яна з лютасцю пускае ў ход джала.

Пчолы вельмі не любяць рэзкіх пахаў

Калі перад пачаткам працы з пчоламі вымыць рукі звычайным гаспадарчым мылам, то пчолы паводзяць сябе значна спакайней і практычна не джаляць пчаляра. Яшэ можна пацерці рукі лісцем мелісы.melissa

Пчолы любяць пах мелісы. І наогул, па-грэцку «меліса» азначае «меданосная пчала».

Уджаленае пчалой месца трэба пацерці таблеткай валідолу, каб прадухіліць моцную пухліну. Гэтая цікавостка будзе прыдатнай  кожнаму.

Мёд цудоўна захоўвае прадукты харчавання

Уласцівасці мёду кансерваваць прадукты харчавання і захоўваць іх доўгі час вядомыя даўно. Старажытныя грэкі і рымляне ўжывалі мёд для кансервавання свежага мяса, якое не змяняла свайго натуральнага смаку на працягу чатырох гадоў. У Егіпце і Старажытнай Грэцыі мёд выкарыстоўвалі для бальзамавання. Мёд засцерагае ад псавання сокі раслін, кветкі, плады і іншыя прадукты. Сметанковае масла, пакрытае мёдам, не псуецца на працягу паўгода. Залітыя мёдам рыба, ныркі, печань і іншыя жывёльныя прадукты захоўваюць свежасць пры пакаёвай тэмпературы на працягу чатырох гадоў.

мёд і масла

Пчолы – сапраўдныя біяробаты

Даследаванні навукоўцаў (не брытанскіх!) паказалі, што пчолы ўмеюць выбіраць аптымальны маршрут. Пасля лакалізацыі расстаўленых у розных месцах кветак пчала здзяйсняе аблёт і вяртаецца назад такім чынам, што выніковы шлях аказваецца самым кароткім.

Інстынкт – адзіны і непадзельны «гаспадар» пчалінай сям’і. Яму падпарадкаваны найважнейшы і ў вышэйшай ступені дасканалы цыкл нарыхтоўкі сыравіны і вытворчасці разнастайнай прадукцыі ўсяго «пчолааб’яднання».