Навошта праполіс пчолам і што ён лечыць

Праполіс («пчаліны клей») — цвёрдае або паўцвёрдае смалістае рэчыва, што выпрацоўваецца пчоламі для аховы пчалінай сям’і ад хвароб і ўтрымання вулля ў ідэальнай чысціні. Нярэдка даводзіцца чуць, што праполіс – гэта пчаліныя какахі ) Спадарства, гэта не так. Адкуль вы такое ўзялі?

Паводле тэорыі ўнутранага паходжання — праполіс з’яўляецца смалістым астаткам ад першай фазы пераварвання пчоламі кветкавага пылка. Пчолы выкарыстоўваюць праполіс для замазвання шчылін, адтулін у вуллі, такім чынам зберагаючы яго ад скразнякоў і захоўваючы ў ім асаблівы мікраклімат. З дапамогай праполісу пчолы рэгулююць шырыню лятку ў залежнасці ад тэмпературы навакольнага асяроддзя, адкуль і пайшла назва пропалісу — προπόλις «наперадзе горада». Пчолы паліруюць з дапамогай праполісу вочкі сот перад тым, як матка адкладдзе туды яйкі. Пры трапленні ў вулей даволі буйных жывёл, такіх як мышы, якіх пчолы не ў стане выцягнуць з вулля, праполіс выкарыстоўваецца пчоламі для муміфікацыі трупаў, што прадухіляе іх разлажэнне.

Асаблівасць праполісу (адметная рыса ад астатніх прадуктаў пчалярства) — пры кіпячэнні нават на працягу адной гадзіны праполіс цалкам захоўвае свае ўласцівасці. Таму яго можна ўжываць і ў тых выпадках, калі яго трэба нагрэць, пракіпяціць ці выкарыстоўваць з гарачай вадой.

Праполіс мае ўласцівасці, якія дазваляюць аздараўляць чалавека адначасова ў розных накірунках. Ліквідуе запалення, абязбольвае, забівае бактэрыі, грыбкі і вірусы, выводзіць таксіны, здымае моцны сверб, павышае імунітэт, аднаўляе тканіны, рассмоктвае дабраякасныя пухліны, нармалізуе абмен рэчываў, лечыць атэрасклероз, астэахандроз, сустаўныя хваробы, радыкуліт, раны, апёкі, язвы, захворванні органаў дыхання, страўнікава-кішачнага тракту, слыху і многія іншыя хваробы.

Праполіс

 

Дзе ўзяць?

Лепш за ўсё ў добрасумленнага пчаляра. Ён забяспечыць добрым прадуктам і не падсуне стары або с прымешкамі. Самы высакаякасны праполіс збіраюць летам пасля першага збору мёду. Ён можа мець розны колер — ад жоўтага да цёмна-карычневага, размінаецца ў руцэ, мае смаліста-кветкавы пах. У старога праполісу слабы водар, ён сухі — крышыцца.

 

Лекавыя формы

 

З праполісу гатуюць спіртавыя і гарэлачныя настойкі, водныя экстракты, алейныя растворы, мазі, пасты і іншыя формы. Настойку п’юць кроплямі ў цёплай вадзе ці малацэ, з ёй ставяць пластыры і свечкі, накладваюць павязкі, робяць інгаляцыі і да т.п. Аптэчная настойка праполісу недарагая, але для ўнутранага ўжывання, на жаль, не рэкамендуецца. Яна прыдатная для змазвання запаленых міндалін адзін-два разы на дзень на працягу тыдня, пры праблемах са слізістай: 15 кропель настойкі растварыць у 0,5 ст. вады, паласкаць некалькі разоў на дзень.

 

Экстракцыя прополісу

 

Рэцэпт 1. 20 г праполісу заліць 200 мл 96% -нага спірту ў цёмнай шкляной ёмістасці і вытрымаць пры пакаёвай тэмпературы тры тыдні, штодня некалькі разоў боўтаючы. Змесціва працадзіць праз вату, а затым скрозь няшчыльную паперу, выкарыстоўваючы варонку, даліць спіртам да 200 мл — гэта 10% -ная настойка.

Для атрымання 20% -най настойкі ў 10% -ную кладуць яшчэ 20 г праполісу і паўтараюць працэс. Такім жа чынам можна атрымліваць настойкі больш высокай канцэнтрацыі — 30%, 40%, 50%.

 

Рэцэпт 2. Можна выкарыстаць 70% -ный спірт або моцную гарэлку. Тэхналогія экстракцыі аналагічная прыведзенай вышэй. Аднак усе дозы настойкі ў кроплях, прыгатаванай па рэцэпце 2, павінны быць прапарцыйна павялічаны. Напрыклад, калі праполіс настаялі на 40-градуснай гарэлцы, колькасць кропель неабходна павялічыць у два разы.

 

Рэцэпт 3. Кавалачак праполісу вагой 5 г здрабніць у пыл, прасеяць, заліць 90 мл 96% -нага спірту, настаяць у цёмным месцы пры пакаёвай тэмпературы трое сутак, вытрымаць дзве гадзіны ў халадзільніку пры тэмпературы 1-5 градусаў. Адфільтраваць праз вату верхні пласт, не зліваючы ніжні — гэта 5% -ная настойка.

 

Рэцэпт 4 (водны экстракт). Ўжываецца ў выпадках, калі проціпаказаны прыём спіртазмяшчальных прэпаратаў. 10 г здробненага рэчыва заліць у вогнетрывалай пасудзіне 100 мл дыстыляванай вадой, награваць гадзіну пад крышкай на вадзяной бані, перыядычна памешваючы. Адфільтраваць праз вату, захоўваць у халадзільніку пры тэмпературы не вышэй чатырох градусаў.

 

Шматлікія хваробы пры дапамозе праполісу можна лячыць самому, грунтуючыся на народным вопыце і рэкамендацыях афіцыйнай медыцыны. Прэпараты з яго нетаксічныя, але здольныя выклікаць болі ў страўніку або алергію. Гэта здараецца рэдка, у асноўным у людзей з алергіяй на ўкусы пчол.

 

Праявіце асцярожнасць, пачынайце лячэнне з малых доз.

Каб праверыць, ці выклікае праполіс непераноснасць, кропкава вышмаруйце настойкай ўчастак слізістай рота. У норме не павінна быць доўгага палення ці прыпухласці. Праполіс не варта прымаць людзям з вострымі захворваннямі нырак, жаўцяку, печані. Ужываць у медыцынскай практыцы праполіс варта вельмі асцярожна з прычыны яго алергенных уласцівасцяў.