Правераны рэцэпт ад кашлю — рэдзька з мёдам

Здаўна чорная рэдзька з мёдам лічыцца самым эфектыўным супрацьмікробным сродкам.  Сок рэдзькі з мёдам рэкамендуецца прымаць пры лячэнні ахрыпласці голасу, пры сухім кашлі, пры захворваннях верхніх дыхальных шляхоў і нават пры коклюшы і бранхіце.

Існуе некалькі рэцэптаў прыгатавання:

✔    Узяць сярэдняга памеру чорную рэдзьку, старанна яе памыць, потым зрэзаць ёй верхавіну, якая паслужыць вечкам.

Выняць нажом і лыжкай з сярэдзіны рэдзькі частку мякаці. Атрымаецца невялікі кацялок ўнутры рэдзькі.

У ягорэдзька з мёдам трэба пакласці 2 гарбатных лыжкі мёду, а зверху накрыць вечкам (зрэзанай верхняй часткай).
Мёд не павінен цалкам пакрываць паглыбленне ў рэдзьцы, бо неабходна месца для ўтварэння соку.

Пачакаць каля 12 гадзін. Калі робіце ўвечары, то раніцай можна ўжо ўжываць сок з рэдзькі і мёду, які за гэты час утворыцца ўнутры.

Прымаць сок чорнай рэдзькі ад кашлю трэба 3 разы на дзень за некалькі хвілін да ежы па 1 сталовай лыжцы для дарослых (1 гарбатнай лыжцы для дзяцей). Такі мёд звычайна вельмі падабаецца дзецям і яны яго п’юць з задавальненнем.

Так прыгатаванне рэдзькі з мёдам паўтараюць, дадаючы ўнутр рэдзькі мёд. Новая рэдзька для прыгатавання бярэцца праз 3 дні.

рэдзька

✔    Можна карыстацца больш спрошчаным спосабам прыгатавання чорнай рэдзькі з мёдам ад кашлю. Трэба ўзяць вялікую чорную рэдзьку, старанна памыць яе і ачысціць. Потым яе нацерці на тарцы, сок выціснуць праз марлю і змяшаць з 2 сталовымі лыжкамі мёду. Мёд хутка растварыцца і пітво будзе гатовае да ўжывання.

✔    Некалькі сярэдніх пладоў рэдзькі трэба памыць і ачысціць, парэзаць невялікімі лустачкамі або кубікамі, скласці ў збанок і заліць мёдам. Праз 12 гадзін рэдзька пусціць шмат соку, які трэба ўжываць перад ежай па 1 сталовай лыжцы 3 разы на дзень (1 гарбатнай лыжцы для дзяцей). Такі спосаб больш эканамічны і рэдзька не высыхае.

 

На жаль, гэты цудоўны народны сродак ад кашлю, як рэдзька з мёдам,  падыходзіць далёка не кожнаму захварэламу. Існуюць і супрацьпаказанні да падобнага лячэння.

Настой нельга піць людзям з праблемамі нырак і сэрца, а таксама тым, хто пакутуе ад язвы страўніку. У рэдзьцы ёсць рэчывы, якія моцна раздражняюць стрававальны тракт. Пры ўжыванні падобнага метаду  адносна дзяцей трэба падыходзіць з асаблівай асцярожнасцю Акрамя гэтага, ад ужывання гэтага сродку варта адмовіцца жанчынам у перыяд цяжарнасці.