Простыя рэцэпты з мёдам: незвычайныя і смачныя камбінацыі

Прадстаўляю вашай увазе ТОП 10 простых рэцэптаў з мёдам. Выбірайце, смакуйце. Смачна есці!

яблыкі з мёдамЯблыкі і мёд

Лёгкі карысны дэсерт. Яблыкі з мёдам традыцыйна падаюць на святкаванне габрэйскага новага году. Але і без такой важнай падставы прыемна паласавацца гэтым дэсертам. Добра спалучаюцца цвёрдыя кіслыя яблыкі з салодкім мёдам.

Тварог і мёдtvaroh-miod

Сухі абястлушчаны тварог ці мяккі хатні сыр выдатна спалучаюцца з мёдам. Лепш за ўсё да тварагу падыходзіць не вельмі салодкі мёд. Такімі дэсертамі ласуюцца прыхільнікі міжземнаморскай кухні.

агуркі з мёдамСвежыя агуркі з мёдам

Інтэрнацыянальная страва. Спалучэнне свежага агурка і салодкага вадкага мёду вельмі смачнае. Не бойцеся — спрабуйце!

Сыр і мёдсыр з мёдам

Тыповая страва для Італіі. Кампазіцыі з сыру і мёду незлічоныя. Спрачацца аб тым, які сыр з якім мёдам лепш, можна доўга. Эксперыментуйце!

Рэдзька з мёдамрэдзька з мёдам

Старажытны рэцэпт. Напэўна, так ласаваліся нашыя прадзеды i прабабулі. Зараз горкая рэдзька з салодкім мёдам рэкамендуецца ў першую чаргу як народны рэцэпт ад кашлю.

Вельмі прыгожа – выразаць лунку ў рэдзьцы, напоўніць яе мёдам і даць настаяцца некалькі гадзін. Настой, як кажуць народныя рэцэпты, дапамагае пазбавіцца ад кашлю і ад прастуды.

Хлеб і мёдхлеб з мёдам

Вельмі проста і вельмі смачна! Мабыць, няма такога народа, які не еў бы хлеб з мёдам.

Хлеб любы: ад чорнага жытняга да паветраных булачак. Спалучэння смакаў могуць быць самыя розныя: кіслы аржаны хлеб з салодкім вадкім мёдам ці мяккая салодкая булачка з горкім каштанавыя мёдам.
Эксперыментуйце! Але сачыце за  колькасцю булачак :)

Маласольныя агурочкі з мёдаммаласольныя агуркі і мёд

У нас у Беларусі гэтае спалучэнне выкарыстоўваецца як закуска да самагонкі. Але ж не толькі. Да салёных агуркоў падыходзяць салодкія гатункі мёду, напрыклад кветкавы або акацыевы.

Арэхі і мёдарэхі з мёдам

Гэтае спалучэнне падабаецца амаль усім. Камбінацыі арэхаў і мёду могуць быць самыя розныя. Я рэкамендую: міндальныя арэшкі з акацыевым мёдам! Смаката!

Сала з мёдамсала з мёдам

Аніякага дачынення гэты рэцэпт да украінцаў не мае (акрамя стэрэатыпаў). Гэта нацыянальны далікатэс паўночнай Італіі. Тонка нарэзанае сала з чорным молатым духмяным перцам і кветкавым лагодным мёдам. І не трэба крывіцца. Лепш паспрабуйце самі і здзівіце гасцей такой закускай — гастранамічны шок забяспечаны!

Дыня і мёддыня з мёдам

Саспелая дыня і свежы мёд у канцы лета — пачатку восені! Ідэальнае спалучэнне дароў прыроды.

У вас ёсць свае цікавыя рэцэпты з мёдам? Можаце падзяліцца імі ў каментарах.