Бел-чырвона-белы сцяг з пчоламі: пад ім ваявалі беларусы

Не не, гэта не тое, пра што вы падумалі. Гэта не сцяг Беларускай Пчалярскай Рэспублікі. Гэта сцяг італьянскага востраву Эльба (што паміж французскай Корсікай і мацерыковай Італіяй).

востраў Эльба

Гісторыя гэтага палотнішча сягае часоў Напалеона Банапарта, а дакладней – яго першай высылкі ў выгнанне пасля паразы ў Расейскай кампаніі.  На першы погляд можа падацца, што беларусы да стварэння сцяга італьянскага востраву  не маюць аніякага дачынення, аднак гэта не зусім так.

Усё пачалося з таго, што 20 красавіка 1814 года Напалеон, які страціў у вайне з агульнаеўрапейскай кааліцыяй імператарскую карону, адправіўся з замка Фантэнбло пад Парыжам (як згадвалася вышэй) у сваё першае выгнанне – на міласціва выдзелены яму пераможцамі невялікі востраў Эльба ля берагоў ІСцяг Эскадрона Эльбыталіі. Востраў сапраўды маленькі – мае плошчу ўсяго 223 км² (гэта меней за сучасны Менск).

Саюзнікі, якія знаходзіліся ў эйфарыі ад перамогі, нават дазволілі яму ўзяць з сабою складзеную з добраахвотнікаў невялікую «Эльбскую армію» — батальён пяхоты, кавалерыйскі эскадрон і ўзвод маракоў (усяго 740 чалавек). «Эскадронам Эльбы» колькасцю ў 118 шабляў камандаваў заслужаны ветэран 1-га гвардзейскага палка польскі палкоўнік Ян Павал Ержманоўскі. У яго складзе было 16 французаў, 8 мамелюкаў (салдаты з Егіпту), 58 палякаў і галічан, а таксама 37 беларусаў.

Сцяг наш бел-чырвона-белы

На Эльбе эскадрон атрымаў штандар – квадратны белы сцяг з бакамі 58 сантыметраў, дыяганальнай ярка-чырвонай паласой шырынёй 20 сантыметраў.

Сцяг Эскадрона Эльбы

На адным баку тры Імператарскіх пчалы, вышытыя залатым шоўкам, надпіс «GRENADIERS», а ўнізе «BATAILLON NAPOLEON». Надпіс з шоўку — ярка-чырвоны. Рэверс без надпісаў і пчол, у цэнтры з жоўтых шаўковых нітак вышытая каранаваны вензель «N».

Сцяг Эскадрона Эльбы

Трэба адзначыць, што такі сцяг характэрны для тыповай экіпіроўкі харугваў Вялікага Княства Літоўскага.

Сучасны сцяг вострава ЭльбаДа лютага 1815 году эскадрон нёс гарнізонную службу на востраве. У далейшай легендарнай эпапеі «Ста дзён» гэтае падраздзяленне было ў авангардзе арміі Напалеона, якая ішла на Парыж. І хаця камандаваў жаўнерамі польскі афіцэр, з гісторыі не выкрасліць той факт, што беларуская шляхта складала ў эскадроне значную частку.

Сучасны сцяг востраву Эльба прынцыпова ад сцяга «Эскадрона Эльбы» нічым не змяніўся, толькі што прыбралі з яго надпіс пра гэты самы эскадрон і Напалеона, заставіўшы толькі самае галоўнае – беларускія колеры і залатых пчол.

Сёння востраў вядомы сваімі вінамі, а таксама гэта папулярнае турыстычнае месца (маецца два дома-музея Напалеона).

Дык адкуль на сцягу ўзяліся гэтыя пчолы?

Сціплы герб роду БуонапартэСціплы герб роду Буонапартэ ніяк не задавальняў наваспечанага імператара. Справа ў тым, што Напалеону вельмі хацелася быць на адным узроўні з галоўнымі еўрапейскімі манархамі. Французскія лілеі на герб карсіканца ну не як не кацілі — паходжанне не тое.

Пчолы — сімвал неўміручасці і ўваскрашэння. Лічылася, што яны выкарыстоўваліся ў якасці ўпрыгожванняў французскіх каралеўскіх адзенняў са старажытных часоў. Таму разумныя людзі прапанавалі Боне залатую пчалу, якая здалёк падобная на перавернутую лілею (стары сімвал).

Пчолы на гербе Напалеона

Так з дапамогай пчол Напалеон спрабаваў злучыць дзве каралеўскія дынастыі — сваю і старую, зрынутую рэвалюцыяй.

Вось так і сталася, што будучы зняволеным на востраве Эльба і пазбаўленым дзяржаўнага гербу, Напалеон за ўдзячнасць вернасці перанёс пчол на сцяг свайго польска-беларускага эскадрону. Ну а што? Выглядае прыгожа! :)