Што робяць пчолы зімой?

Нават школьнікі ведаюць, што летам пчолкі лётаюць над квітнеючымі палямі, збіраюць пылок, нектар,  перапрацоўваюць яго ў мёд. Яны працуюць у вуллях, амаль не адпачываючы, нездарма ва ўсіх на слыху словазлучэнне «працаваць, як пчолка». Аднак мала каму вядома, што робяць  працаўніцы ўзімку. Большасць лічыць, што гэтыя насякомыя ўпадаюць у спячку, як матылі, мухі або жукі. Аднак гэта не так. У іх проста запавольваецца абмен рэчываў, які дазваляе эканоміць энергію, спажываць меншую колькасць корму. Пчолы зімой збіраюцца ў шчыльны клубок і саграваюць адзін аднаго цяплом.

Пчолы ніколі не спяць. З вонкавага боку знаходзяцца нерухомыя пчолы, якія размяшчаюцца ўшчыльна адзін да аднаго. А ўнутры — размяшчаюцца рухомыя пчолы і служаць своеасаблівым генератарам для стварэння неабходнай тэмпературы. За кошт знешняга нерухомага шэрагу пчол, тэмпература ўнутры гэтай klubкучы не падае. Куча пчол пастаянна рухаецца. Гэтую кучу пчол пчаляры называюць зімовым клубам. У залежнасці ад паніжэння або павышэння тэмпературы пчаліны клуб ушчыльняецца або пашыраецца. Пчолы з вонкавай паверхні мяняюцца месцамі з тымі, хто знаходзіцца ўнутры.

Адчуўшы добрае надвор’е, яны вылятаюць з вулля і кружаць над пчальніком, робячы ачышчальны аблёт. Пчолачкі цэлую зіму церпяць, каб вылецець у туалет толькі вясной!