Момант ісціны: што такое майскі мёд

Майскі мёд — самы ранні мёд. Пчолы збіраюць яго з першых квітнеючых вясной раслін. Многія памылкова лічаць, што майскі мёд — гэта асобы, асабліва каштоўны гатунак мёду. Аднак гэта не зусім так: такога гатунку насамрэч няма. Майскі мёд такі ж каштоўны і карысны як і чэрвеньскі, ліпеньскі, або жнівеньскі.

Як правіла, майскім называюць натуральны мёд самай першай адпампоўкі. Усё залежыць ад рэгіёну: на поўдні Беларусі  — раней, на поўначы – пазней. Прычым нават на поўдні Беларусі майскі мёд амаль не адпампоўваецца ў маі, а як правіла ў самым пачатку чэрвеня, пасля таго як адцвіла акацыя. Пчолы для такога мёду нектар носяць з розных раслін, а таксама з разнастайных пладова-ягадных садоў, і вылучыць нешта канкрэтнае не ўяўляецца магчымым.

Назва «майскі мёд» сыходзіць каранямі ў тыя часы, калі май пачынаўся на два тыдні пазней, то бок да прыняцця новага календара. Тады першы мёд адпампоўвалі сапраўды ў маі.

майскі мёд

Майскі мёд у маі – гэта падробка

Любая інфармацыя, разлічаная на шырокую публіку, выдае наступнае: майскі мёд змяшчае далікатныя водары першых вясновых кветак. Аднак не спакушайцеся. Утрымліваць то ён іх утрымлівае, але чалавеку судзіць аб смакавых якасцях такога мёду даводзіцца вельмі рэдка. Вельмі часта пад выглядам майскага мёду прадаюць зусім іншы прадукт.

Таварны майскі мёд немагчыма атрымаць у пачатку ці нават сярэдзіне мая, бо ён проста не паспее саспець у сотах. Гэта будзе недаспелы нектар, які скісне ў слоіку. Як правіла майскі мёд пачынаюць прадаваць не раней за пачатак чэрвеня.

пчала на кветцыДа таго ж ні адзін нармальны (якія радзее за сваю пасеку) пчаляр не стане адпампоўваць мёд нават у сярэдзіне мая, і тым самым пераводзіць пчаліную сям’ю ў рэжым строгай эканоміі корму. Таму што адзін кілаграм мёду, адабранага ў пчол вясной, абыдзецца ў дзясяткі недаатрыманых кілаграмаў летам. Вясна – гэта такі час, калі мёд пчолам вельмі-вельмі патрэбны, бо ў гэты час яны вырошчваюць шмат лічынак будучых пчол і харч ім неабходны. Галодныя пчолы павінны атрымліваць шмат кветкавага пылку і нектару, каб паўнавартасна развівацца. У гэты час на адну рамку расплоду сыходзіць поўная рамка мёду.

Часам у пагоні за прыбыткам гора-пчаляры вясной скормліваюць пчолам вёдры цукровага сіропу, і такім чынам выдаюць цукровую пасту за майскі мёд.

Ды чаго ж там! Гэта не самае горшае. Часам пад выглядам свежага вясновага мёду пакупнікам упарваюць проста звараную ў каструльцы цукровую карамель!

Некаторыя гандляры пад выглядам майскага мёду прадаюць рапсавы. Нічога дрэннага ў рапсавым мёдзе як такавым няма – аднак гэта падман. Называйце рэчы сваімі імёнамі.

На жаль, часта пад выглядам свежага майскага мёду прадаецца стары мёд, разагрэты для надання яму вадкага стану.

Бо так пакупнікі значна ахвотней яго купляюць. Карысных для здароўя рэчываў у такім прадукце застаецца не шмат. Якасць такога мёду не высокая.

Майскі мёд зімой

майскі мёдУ зімовыя месяцы сітуацыя з майскім мёдам проста нагадвае баль-маскарад. Паколькі ўсе ведаюць, што мёд бывае майскім і яшчэ якімсьці, то ўсё абавязкова хочуць набыць майскі. Натуральна, што на майскі цана значна перавышае цану на «іншы». А вось што назваць майскім вырашае сам пчаляр. Логіка пры гэтым вельмі простая: грэецца мёд, які сеў буйнымі крышталямі (ну напрыклад рапсавы ці сланечнікавы), таварная каштоўнасць такога мёду нізкая, паколькі па кансістэнцыі ён нагадвае цукар, і прадаць яго надзвычай цяжка. У продажы гэты мёд звычайна самы танны і ,як не парадаксальна, самы дарагі (пасля разагрэву, і продажу пад выглядам майскага).

Як не папасціся на вудачку мёдамахінатараў? Лепш набывайце майскі мёд у сумленных правераных пчаляроў. Бывайце здаровы!