Тварог з мёдам карысней таблетак: смачнае спалучэнне

Тварог з мёдам часты складнік дыет для пахудання. Гэтая страва лёгка засвойваецца, спрыяе страваванню і расшчапленню тлушчаў. Акрамя гэтага, такая страва ўтрымлівае карысныя рэчывы, неабходныя для росту і развіцця арганізма.

Тварог з мёдам: у чым карысць для здароўя?

Мёд — высокакаларыйны прадукт, які змяшчае ў сваім складзе вітаміны, мінералы і біялагічна актыўныя рэчывы.

Тварог — каштоўная крыніца кальцыю, які выдатна засвойваецца арганізмам. Аднак яго карысныя якасці на гэтым не сканчаюцца. Малочны бялок, лактабактэрыі і невысокая каларыйнасць дазваляюць прылічыць яго да дыетычных прадуктаў, якія спрыяюць паляпшэнню стрававальнага працэсу і расшчапленню лішніх кілаграмаў.

Для ўзмацнення каштоўных якасцяў, тварог змешваюць з мёдам, і іх карысць пры гэтым узмацняецца ў некалькі разоў.

Тварог з мёдам

Карысныя якасці і ўласцівасці:

1. Тварог з мёдам – лёгказасваяльная страва, якую рэкамендуецца ўжываць аслабленым хваробамі людзям.

2. Як усе кісламалочныя прадукты, тварог утрымлівае лактабактэрыі, якія спрыяльна ўплываюць на працэс стрававання.

3. Мёд спрыяе ўмацаванню імунітэту, а малочны бялок з’яўляецца добрай крыніцай кальцыю; таму іх спалучэнне карысна і дзецям, і старым.

4. Тварог з мёдам рэкамендуецца ўжываць людзям, якія жадаюць схуднець. Пчаліныя ферменты спрыяюць расшчапленню тлушчаў, а тварог з’яўляецца нізкакаларыйным прадуктам.

Сырнікі з мёдам5. У сваёй сукупнасці яны ўтрымліваюць усе неабходныя для арганізма рэчывы і мінералы, таму дыета з іх удзелам праходзіць без якіх-небудзь шкодных наступстваў для здароўя.

6. Як паказалі апошнія даследаванні, тварог з мёдам на ноч спрыяюць моцнаму здароваму сну. Тлумачыцца гэта тым, што малочны бялок мае ў сваім складзе асаблівыя амінакіслоты, якія зніжаюць трывожнасць і стрэс. Мёд жа — вядомы заспакаяльны сродак.

Цікавостка! На Беларусі тварог доўгі час называлі сырам. Адпаведна ўсе стравы, якія з яго гатаваліся, мелі назву – сырныя. Дарэчы, адсюль і пайшла назва сырнікаў, якія на самой справе гатуюцца з тварагу, а не з сыру, як можна было б меркаваць.

Тварог з мёдам: ці можна спалучаць?

У тым, што тварог з мёдам карысныя для здароўя, мы ўжо разабраліся. А што кажуць пра сумяшчальнасць гэтых прадуктаў дыетолагі? Доўгі час салодкі прадукт пчалярства адносілі да катэгорыі цукроў. Па табліцы ж сумяшчальнасці бялковую ежу нельга ўжываць з цукрамі. Як жа так? Мёд і тварог карысныя, а іх сумяшчальнасць знаходзіцца пад вялікім пытаннем? Паспрабуем з гэтым разабрацца.

У апошні час дыетолагі выключылі мёд з катэгорыі цукроў, пагадзіўшыся, што ён з’яўляецца ўсё ж такі прадуктам працяглай перапрацоўкі пчол, у якім акрамя глюкозы і фруктозы маецца вялікая колькасць ферментаў і біялагічна актыўных рэчываў.

Акрамя выдатных смаку і водару, мёд валодае здольнасцю дабратворна ўплываць на арганізм, умацоўваючы імунітэт і дапамагаючы спраўляцца з самымі рознымі хваробамі.
Ён цалкам засвойваецца арганізмам ўжо праз 30-40 хвілін. Адпаведна не нагружае працай печань і падстраўнікавую залозу.

Малочнаму бялку, які патрапіў у страўнік разам з мёдам, нішто не перашкаджае спакойна пераварвацца, тым больш што засвойваецца ён у параўнанні з іншымі бялкамі жывёльнага паходжання досыць лёгка.

Тварог без мёду

Тварог з мёдам — выдатная страва для тых, хто:
  • Хоча адвучыцца ад звычкі перакусваць паміж прыёмамі ежы (сняданак, які спалучае тварог з невялікай колькасцю мёду, насычае і дазваляе не адчуваць пачуццё голаду да самага абеду);
  • Шмат трэніруецца і павінен папаўняць дэфіцыт бялкоў і вугляводаў пасля актыўных заняткаў спортам;
  • Сядзіць на дыеце і адчувае неабходнасць кантраляваць сутачнае спажыванне калорый (тварог з мёдам стануць паўнавартаснай заменай аднаму прыёму ежы — сняданку або вячэры, пры гэтым каларыйнасць стравы зусім не высокая).

Парада! Нягледзячы на сваю карысць, тварог ўсё ж з’яўляецца бялковым прадуктам, таму не варта надта яго жэрці. У дзень тварагу рэкамендуецца ўжываць не больш за 400 г. Гэтага цалкам дастаткова, каб папоўніць запасы бялку ў арганізме.

Рэцэпты тварожных страў з мёдам

Тварожныя стравы, запраўленыя пчаліным слодычам вельмі карысныя і смачныя. Рэцэптаў іх прыгатавання вялікае мноства. Разгледзім толькі некаторыя з іх.

Тварог з мёдам і малаком: класічны рэцэпт

Паўкіло свежага, рассыпістага тварагу змешваюць з 250 мл малака пры дапамозе відэльца. У атрыманую масу дадаюць 3-4 сталовыя лыжкі мёду. Гэтую страву можна есці асобна або выкарыстаць яе для начыння блінцоў.

З арэхамі і сухафруктамі

Арэхі і сухафрукты (усяго па адной жмені) заліць кіпнем. Даць настаяцца прыкладна 5 хвілін. Затым зліць ваду і перамалоць у блэндэры. У атрыманую масу дадаць 150 грам смятаны і 400 г тварагу. Усе змяшаць і заправіць шчодрай сталовай лыжкай мёду.

З бананамі

Паўшклянкі тварагу змяшаць з двума гарбатнымі лыжкамі мёду і чвэрцю свежага кефіру. Банан нарэзаць лустачкамі і дадаць у тварогавую масу.

Тварог з мёдам і фруктамі

Цікавостка! Тварог, аказваецца, можна прыгатаваць без удзелу малака! У Кітаі яго робяць з соі. Гісторыя гэтай стравы налічвае больш за 2000 гадоў. З тых часоў гэты пачастунак не сыходзіць са стала кітайцаў, стаўшы з часам нацыянальным гонарам. Смак гэты вельмі далікатны і тонкі.

Смузі з мёдамЯшчэ адзін цікавы спосаб ужывання тварагу – гатаваць на яго аснове смачныя і пажыўныя кактэйлі, так званыя (прасцігоспадзі) “смузі”. Акрамя каштоўнага малочнага прадукту для іх гатавання можна выкарыстоўваць садавіну і ягады, а ў якасці падсалоды – мёд.

А якія вы ведаеце рэцэпты з мёдам? Дзяліцеся інфармацыяй з народам у каментарыях. І памятайце – тварог з мёдам можна есці як з раніцы, так і на ноч, у якасці вячэры, без шкоды для здароўя.