Укус пчалы: што рабіць і куды бегчы, калі вас цапнула пчала

Часцяком укус пчалы не пагражае жыццю і здароўю чалавека. Аднак у некаторых выпадках, дакладней для некаторых пацярпелых, ён мае даволі сур’ёзныя і небяспечныя наступствы. Перш за ўсё, укус пчалы небяспечны для дзяцей і людзей, схільных да алергічных рэакцый на пчаліны яд. Ступень небяспекі ўкусу залежыць і ад яго лакалізацыі. Найбольшую пагрозу прадастаўляюць укусы ў галаву, нос, рот, шыю, грудную клетку.

Укусы пчалы
Ступені хваравітасці ўкусаў пчалы па шкале ад 1 да 10.

Шчыра кажучы, пчолы не кусаюць, а джаляць. Ну ды ладна )Укус пчалы

Укус пчалы суправаджаецца наступнымі сімптомамі:
● рэзкія, пякучыя балючыя адчуванні ў месцы ўкусу;
● павялічваецца ацёк пашкоджанага месца;
● чырванее месца ўкусу;
● белая кропка ў месцы пранікнення джала.

У некаторых рэдкіх выпадках можа развіцца алергічная рэакцыя. Тэмпы яе развіцця найбольш высокія ў дзіцячым узросце. У цяжкіх выпадках з’яўляецца кашаль, узнікае ўдушша або цяжкае дыханне, якое нагадвае прыступ астмы, млоснасць, ваніты, сып па ўсім целе.

Укус пчалы

Моцная алергічная рэакцыя на ўкус пчалы, якая пагражае жыццю чалавека, называецца анафілаксіяй. Адразу неадкладна тэлефануйце 103!

Анафілаксіі ўласцівыя наступныя сімптомы:
● цяжкасць дыхання;
● ацёк мяккіх тканін ротавай паражніны, шыі;
● рэзкае паніжэнне ціску, ніткападобны пульс;
● галавакружэнне і страта прытомнасці.

Адначасовыя шматлікія пчаліныя ўкусы могуць мець надзвычай сур’ёзныя наступствы нават для людзей, якія не пакутуюць на алергію.

Джала асы і пчалы

Мабыць, першае, што варта зрабіць адразу пасля ўкусу — гэта пераканацца, што ўкусіла менавіта пчала, а не аса. Так, напрыклад, калі ўкусіла аса, то не варта марнаваць каштоўны час на пошукі джала — у адрозненне ад пчалы, гэтая казурка яго ў скуры ніколі не пакідае. Джала ў вос амаль гладкае, а пчалінае накшталт гарпуна, таму і застаецца ў целе.

Аса і пчала

Не кусаюцца таксама і трутні, бо не маюць джала ўвогуле. Цікавостка ў тым, што пчаліныя маткі джала хоць і маюць, але ў дачыненні да чалавека яго ніколі не ўжываюць, бо выкарыстоўваюць як яйцакладку. Ды і верагоднасць спаткацца з пчаламаткай па-за вуллем роўная верагоднасці знікнення карупцыі ў луканоміцы.

Укус пчалы: што не трэба рабіць

Пчала, матка, труцень1. Катэгарычна не рэкамендуецца прыхлопваць або ціснуць пчалу. Мёртвая або параненая пчала вылучае рэчывы, якія выклікаюць агрэсію ўсяго пчалінага рою. Пры наяўнасці паблізу вялікай колькасці насякомых або іх гнязда гэта можа справакаваць масавую атаку раззлаваных пчол.

2. Нельга расціраць месца ўкусу або расчэсваць яго. Маніпуляцыі падобнага роду спрыяюць распаўсюджванню яду ў суседнія тканіны і павышаюць рызыку занясення інфекцыі. Як бы моцна ні свярбеў укус пчалы, і нават калі вельмі хочыцца яго падрапаць – цярпіце, вы жа беларусы, блін.

3. Не варта націскаць на ўкушанае месца ў спробе выціснуць джала. Гэта можа прывесці да тых жа наступстваў, што былі разгледжаны ў папярэднім пункце.

4. Яшчэ адной тыповай памылкай пацярпелых ад пчалінага ўкусу, з’яўляецца ўжыванне алкаголю. Алкаголь пры прыёме ўнутр спрыяе пашырэнню сасудаў і паскарэнню распаўсюджвання яду.

5. Не варта таксама астуджаць месца ўкусу зямлёй, глінай, вадой з сажалак, рэк і іншых вадаёмаў. Гэта можа прывесці да заражэння слупняком.

6. Пры пчаліным укусе забараняецца прымаць снатворныя сродкі, паколькі яны ўзмацняюць уздзеянне яду.

Што рабіць, калі ўкусіла пчала

Выдаліць джала1. Перш за ўсё, варта выдаліць джала. Ні ў якім-выпадку нават не спрабуйце выціснуць яго. Мэтазгодней за ўсё скарыстацца пінцэтам. За адсутнасцю пінцэту можна паспрабаваць выцягнуць джала пазногцямі. Пры выцягванні джала старайцеся не сціскаць малюсенькі мяшочак з ядам, які прымацаваны да стрыжня джала. Калі джала аказалася глыбока пад скурай, прадэзінфікуйце месца ўкусу і дастаньце джала з дапамогай іголкі. Калі ліквідаваць джала не атрымліваецца, зрабіце халодны кампрэс, які Выдаліць джалапрадухіліць з’яўленне ацёку да вашага візіту да лекара. Укус пчалы з сур’ёзнымі вынікамі – гэта не той выпадак, калі трэба сароміцца звяртацца да медыкаў.

2. Важную ролю адыгрывае дэзінфекцыя месца ўкусу. У гэтым выпадку можна выкарыстоўваць:
● любы спіртавы раствор, уключаючы этылавы спірт, настойку календулы і г.д .;
● раствор перманганата калія;
● раствор нашатырнага спірту з вадой у суадносінах 1: 5;
● пры адсутнасці ўсяго вышэй пералічанага ранку можна прамыць проста чыстай вадой.

3. Затым неабходна паклапаціцца аб ліквідацыі хваравітых адчуванняў:

● Да пашкоджанага месца можна прыкласці солевы раствор (гарбатная лыжка солі на шклянку вады);

● У месца ўкусу можна таксама ўцерці парашок ацэтыльсаліцылавай кіслаты, натуральна, толькі пры адсутнасці алергічных рэакцый на гэты прэпарат;

● Для нейтралізацыі дзеяння пчалінага яду можна скарыстацца звычайным вадкім мылам;

● Існуюць абязбольвальныя і супрацьзудныя сродкі для вонкавага ўжывання. Маюцца на ўвазе мясцовыя анальгетыкі, у склад якіх уваходзяць ідракарцізон, прамаксін, лідакаін. Асабіста я ўжываю ФенісцілГель.

Фенісціл Гель

Калі ў наяўнасці няма неабходных медыкаментаў, можна прыкласці да ранкі сок дзьмухаўца, агурочны зрэз, лустачку цыбулі, лісце трыпутніка, рабарбара, здробнены корань пятрушкі.

Запомніце, калі ацёк не зышоў на працягу двух дзён, варта неадкладна скарыстацца медычнай дапамогай.

СупрасцінПры алергічнай рэакцыі на ўкус пчалы плюс да ўсяго іншага прыміце любы антыгістамінны прэпарат (я прымаю Супрасцін). Строга выконвайце дазоўку прыманага прэпарата (яна абавязкова прапісваецца ў інструкцыі па ўжыванню). Мінімізуйце фізічныя нагрузкі, забяспечце сябе пітвом (не спіртным).

Рэкамендацыі

● Не правакуйце насякомае на напад, не рабіце рэзкіх рухаў. Спакой і вытрымка дазволіць вам пазбегнуць укусу.

● Не варта адмахвацца ад пчол – гэта толькі ўзмоцніць іх агрэсію. Укус пчалы ў такім выпадку больш верагодны.

● Рэзкі пах парфумы, бензіну, алкаголю можа выклікаць агрэсію насякомых.

● Будзьце ўважлівыя, калі гуляеце басанож па траве. Часта пчолы, восы, чмялі садзяцца на траву і кветкі, размешчаныя ля самай зямлі.

 

Сачыце за сабой і пчоламі. Бывайце здаровы.