Пяць фактаў пра верас, якія, магчыма, вы не ведалі

Верас вельмі добры і важны восеньскі меданос. Дае прадуктыўны ўзятак у перыяд, калі адквітнелі ўсе летнія меданосы. Шчодры і багаты збор нектару з кветак верасу спрыяе павелічэнню адкладцы яек пчаламаткай, і, як вынік, павелічэнню сілы сям’і, якая ідзе ў зіму. А гэта вельмі важна! Чым больш маладых пчолак ідзе ў зіму, тым лепш гэтая сям’я перазімуе.

Верас квітнее

Мёдапрадуктыўнасць ад 60 да 200 кг мёду з гектару. Адна пчаліная сям’я можа сабраць ад 8 да 25 кг мёду. Верас — ўстойлівы меданос. Толькі рэзкае пахаладанне абрывае паступленне нектару ў вулей.

Верас і пчала

Невысокі вечназялёны хмызняк квітнее да позняй восені. Лісце яго надзвычай дробнае і кароткае, нагадвае іголкі кіпарыса, ядлоўца, хвойнай елі, прычым гэтак жа, як у елі, лісце-хваінкі верасу не ападаюць на зіму. Яны захоўваюцца на расліне некалькі гадоў, і зімуюць.

Верас квітнее

Факт 1: Верасовы мёд лічыцца нізкагатунковым, але ў той жа самы час даволі папулярным

Верас і пчолы дораць нам мёд цёмна-жоўтага ці чырвона-бурага колеру, духмяны; на смак даўкі і гаркаваты. Але менавіта за гэтыя якасці аматары мёду выкарыстоўваюць яго для вырабу гаючых напояў.

Пры доўгім захоўванні верасовы мёд не крышталізуецца, а набывае жэлепадобную форму.

Верасовы мёд

З-за спецыфічнага смаку, цягучасці і павольнай крышталізацыі досыць шмат пчаляроў лічаць верасовы мёд больш нізкага гатунку. Але гэта не прымяншае яго каштоўнай уласцівасці.

Адзіны недахоп верасовага мёду — ён вельмі густы і дрэнна адвіроўваецца ў медагонцы. Але ў той жа самы час у параўнанні з іншымі гатункамі мёду змяшчае больш мінеральных і бялковых рэчываў (да 1,8%). З’яўляецца добрым антысептыкам. Дапамагае пры хранічнай астме. Чысціць кроў і валодае мочагнальным дзеяннем. Выкарыстоўваецца для лячэння пры камянях у мачавіку і нырках, рэўматызме і падагры.

Верасовы мёд

На чысціню праверыць верасовы мёд досыць лёгка. Для гэтага неабходна адкрыць слоік з верасовых мёдам і пакласці яго на бок, падлічваючы пры гэтым хуткасць, з якой ён будзе выцякаць. Мінімум пару першых хвілін чысты верасовы мёд будзе заставацца нерухомым. Дзейнічае правіла: чым даўжэй верасовы мёд будзе ў слоіку, тым ён будзе больш чыстым (то-бок без прымешак іншага мёду).

Верасовы мёд

Мёд, які дае верас, адрозніваецца яшчэ і такой асаблівасцю — пры адвіроўцы мёду ўтвараюцца маленечкія бурбалкі, якія надаюць асаблівае мігаценне прадукту.

Верасовы мёд

Факт 2: Верас даў назву дзявятаму месяцу года ў некаторых славянскіх краінах

Так ён называецца ў Беларусі (Верасень), Украіне (Вересень), Польшчы (Wrzesien).

І гэта цалкам заканамерна. Калі нашыя землі былі дарэшты пакрыты лясамі, асабліва яркай, уражлівай, ды і практычна важнай з’явай прыроды было менавіта квітненне верасу, які ў старажытнасці суцэльным дываном засцілаў зямлю, напаўняючы паветра даўкім прыемным водарам.

Верас квітнее

Верас квітнее

Факт 3: Радзімай верасу з’яўляецца Паўднёва-Усходняя Азія

Радзіма верасуМенавіта адкуль расліна распаўсюдзілася на іншыя кантыненты. Сучасны арэал даволі шырокі. Сустракаецца ў Еўропе, умераным поясе Азіі, на Атлантычным узбярэжжы Паўночнай Амерыкі, у Грэнландыі, Паўночнай Афрыцы і на Азорскіх астравах.
Расце ў хваёвых лясах, на гарах, тарфяных балотах.

Верас утварае спецыфічныя раслінныя супольнасці — вялікія зараснікі, званыя верасавішчамі.

Верас квітнее
Факт 4: Слова «верас» — утварылася ад старажытнаславянскага «вераснец», які азначае «іней»

Так гэтая расліна была названая таму, што вылучалася серабрыста-бэзавым астраўкамі сярод цёмнай восеньскай зеляніны, ужо кранутай халадамі.

Лісце верасу можа быць серабрыстага або бронзавага адцення.

Кветкі верасу падобныя на званочкі — ліловыя, светла-фіялетавыя, крэмавыя і белыя.
Верас — вельмі непатрабавальны, ён пагадзіўся жыць на голых схілах пагоркаў і гор, прадуваных усімі вятрамі. За гэта верас быў узнагароджаны асаблівай цярплівасцю, пяшчотна-чароўным колерам, водарам і нектарам.

Верас і пчаляр

Верас квітнее

Верас і пчала

Факт 5: Людвіка Антонаўна Сівіцкая-Войцік падпісвалася псеўданімам Зоська Верас

Зоська ВерасЦвітуць на ўзлеску верасы
Пяшчотным колерам
ліловым.
Змаўкаюць птушак
галасы,
Губляюць першы ліст
дубровы.
Як промні сонейка зальюць
Апошняй цеплынёй
паляны, —
Тут пчолы рупныя снуюць
I звон плыве іх несціханы.
Апошні верасовы мёд
Пчалу паклікаў у палёт.

Легендарная Зоська Верас арганізавала выхад часопісу “Беларуская борць”, які выдаваўся са жніўня 1934 да траўня 1938 гг. у Вільні на беларускай мове.

Асноўны кірунак часопісу — папулярызацыя і прапаганда рацыянальных прыёмаў пчалярства. Асвятляў пытанні садоўніцтва, агародніцтва, дробнай жывёлагадоўлі, ветэрынарыі, гігіены і медыцы. Закранаў праблемы беларускай мовы і школьніцтва.

На старонках часопісу змешчаны матэрыялы пра мядова-лекарскія зёлкі, вершы і апавяданні, тэматычна звязаныя з пчалярствам, карэспандэнцыі з чужога жыцця і прэсы, пытанні і адказы. Меў старонку для жанчын, куток наймалодшых, паштовую скрынку. Абменьваўся матэрыяламі з расейскімі, польскімі, украінскімі, чэшскімі і нямецкімі пчалярскімі часопісамі. Рэдакцыя працавала на грамадскіх пачатках, сродкі на паперу і друкаванне ішлі ад падпіскі.

Спыніў існаванне з-за фінансавых цяжкасцей. Выйшла 25 нумароў (можна паглядзець *.pdf файлы):

Беларуская борць

Вакол хаткі Зоські Верас у Вільне рос шыкоўны батанічны сад, які меў багацейшую калекцыю раслін, сабраных Людвікай Антонаўнай. У 1924 годзе выдала «Беларуска-польска-расейска-лацінскі батанічны слоўнік». У слоўнік увайшлі 302 расліны, якія мелі 424 беларускія назвы. Гэта быў першы беларускі слоўнік такога тыпу.

Уладзімір Караткевіч, звяртаючыся да Зоські Верас у перапісцы, называў яе «паважаны наш, батанічны бог»