Вітаміны ў мёдзе: а ці так іх шмат насамрэч?

Усе вы ведаеце, што мёд вельмі карысны. У ім ёсць мінералы, вітаміны, кіслоты, вугляводы ды і шмат шчэ якія карысныя для арганізму чалавека кампаненты. Хімічны склад мёду змяняецца ў залежнасці ад таго, з якіх менавіта раслін быў сабраны нектар; ад глебы, на якой яны растуць; а таксама ад кліматычных умоў і надвор’я.

Не гледзячы на тое, што склад мёду непастаянны, групы біялагічных рэчываў, якія ёсць у яго аснове, сталыя. Cклад мёду настолькі складаны, што яго да гэтага часу канчаткова не вывучылі  Але ці так шмат насамрэч у ім тых самых вітамінаў?

Мёд і лімон: вітаміны

Забягаючы наперад, выдам вам страшную пчалярскую таямніцу – вітаміны у мёдзе прысутнічаюць, але іх прысутнасць зусім мізэрная. Так што з пункту гледжання фізіялогіі харчавання яны не адыгрываюць асобай ролі. У асноўным гэтыя рэчывы ў мікраскапічных колькасцях трапляюць у мёд праз пылок.

У некаторых папулярных выданнях пра мёд роля вітамінаў у ім часта істотна перабольшваецца.

Выразы тыпу «мёд – сапраўдная скарбніца вітамінаў» з’яўляюцца няпраўдай.

Вітаміны ў мёдзе прысутничаюць сапраўды зусім нязначна, і разлічваць на дастойнае папаўненне вітамінавай патрэбы арганізму за кошт мёду не прыходзіцца. Больш за тое, вядомы факт, калі ангельскі даследчык Старк, які жыў у 18 стагоддзі, выклікаў у сябе эксперыментальную цынгу, сілкуючыся на працягу 6 месяцаў толькі ежай з мёду і мучных вырабаў.

Яскравей за любыя хвалебныя оды будзе карысным паглядзець на наступную параўнальную табліцу:

Вітаміны

Колькасць у 100 г мёду

Норма ў суткі

Колькі працэнтаў вітаміну ад нормы ў суткі

Вітамін В1, тыямін

0,01 мг

1,5 мг

0,67%

Вітамін В2, рыбафлавін

0,03 мг

1,8 мг

1,67%

Вітамін В5, пантатэнавая кіслата

0,13 мг

5 мг

2,60%

Вітамін В6, пірыдаксін

0,1 мг

2 мг

5,00%

Вітамін В9, фоліевая кіслата

15 мкг

400 мкг

3,75%

Вітамін С, аскарбінавая кіслата

2 мг

90 мг

2,22%

Вітамін Н,
біятын

0,04 мкг

50 мкг

0,08%

Вітамін РР, нікацінавая кіслата

0,4 мг

20 мг

2,00%

 

А калі улічваць той факт, што рэкамендаваная норма спажывання мёду 50 мл (ці 70 г) у суткі, то сутачны працэнт вітамінаў у гэтай дозе шчэ меншы за паказаны ў табліцы. Вось такія справы, спадарства.

Сотавы мёд

Не верце, калі вам кажуць, што мёд такі карысны, бо ў ім вітаміны так і кішаць. Гэта бязглуздзіца. Карыснасць мёду заключаецца зусім у іншым. Паступаючы ў арганізм у комплексе, у спалучэнні з іншымі біялагічна актыўнымі рэчывамі нават у гомеапатычных дозах пры працяглым ўжыванні, мёд аказвае, несумненна, станоўчае ўздзеянне на здароўе. Але гэта зусім іншая гісторыя.

Ежце мёд, захоўвайце спакой і чытайце наступныя артыкулы.