Выказванні знакамітых людзей пра пчол

Пра пчол напісана шмат. Пчолы — гэта загадкавы і ідэальны твор прыроды адначасова. Іх жыццё, унутраны свет вулля ва ўсе часы выклікалі захапленне ў самых розных людзей, здзіўлялі і натхнялі іх. Сярод такіх былі і знакамітыя палітыкі, грамадскія дзеячы, бізнесмены, навукоўцы і, вядома, самі пчаляры.  Некаторыя іх выказванні пра пчол вырашыў сёння апублікаваць на гэтым сайце.

 

•    Жыццё пчол падобнае на чароўны калодзеж: чым больш з яго чэрпаюць, тым больш ён напаўняецца вадой. (Карл Рытэр фон Фрыш, нямецкі навуковец)

 

•    Нідзе старанны дагляд не мае такой вялікай ролі, як у пчалярстве. Тут спазненне на адзін дзень, адна прапушчаная або несвоечасова выкананая праца часам губяць плён гадавой працы. (Г. Цясельскі, польскі пчаляр)

 

•    Пчалярствам можа з поспехам займацца кожны, хто адораны ў вядомай меры назіральнасцю, спрытам і асцярожнасцю. (А. Кук, ангельскі пчаляр)

 

•    Пчалярства выхоўвае спакой. А яшчэ гэта вельмі дысцыплінуе. (Міхаіл Чыгір, Прэм’ер-міністр Беларусі)

 

Ларыса Геніюш пра пчол
Ларыса Геніюш

•    О акупанты, жах народных мук!
Мы ў сябе – пчолы, вы заўсёды – трутні.
З крывавых вашых і праклятых рук
і Божы хлеб становіцца атрутны.
(Ларыса Геніюш, беларуская паэтэса і грамадскі дзеяч)

 

•    Пчолы могуць жыць толькі вялікімі супольнасцямі: адна пчала гэтак жа бездапаможная, як і немаўля, яна дубянее ад свежасці нават у звычайную летнюю ноч. (Л.Лангстрот, амерыканскі пчаляр)

 

•    Са старажытных часоў гэтая маленькая загадкавая істота, якая жыве супольнасцямі, падпарадкоўваецца складаным законам і якая ажыццяўляе ў змроку цудоўныя працы, ўзбуджае ў чалавека цікавасць. (Марыс Метэрлінк, бельгійскі пісьменнік)

 

•    На Беларусі пчолы, як гусі (Рыгор Барадулін, беларускі паэт)

 

•    Рой ўцякае з пчальніку ў таго, хто сам ўцякае з яго. (Э. Бертран, швайцарскі пчаляр)

 

•    Пчалярства ўяўляе занятак сам па сабе цікавы, які цяжка не палюбіць і якім нельга паспяхова займацца без любові да яго. (А. Буткевіч, пчаляр з Масковіі)

 

•    Джала пчалы, якога многія так баяцца, неабходна ёй для самаабароны. Калі б не было гэтага джала, спакуса да мёду чалавека і жывёл яшчэ некалькі стагоддзяў таму назад прывяла бы да поўнага вынішчэньня каштоўнага насякомага. (Л. Лангстрот, амерыканскі пчаляр)