Земляныя пчолы — карысныя і ціхія суседзі

Земляныя пчолы — дзіўныя стварэння прыроды. Калі казаць пра біялогію, то гэтыя насякомыя з’яўляюцца сваякамі ўсім вядомых меданосных пчол і маюць з імі шмат агульнага.

Іх папуляцыі нешматлікія, яны аддаюць перавагу жыццю ў адзіночку і не любяць, каб іх трывожылі. Найбольш камфортна сябе адчуваюць ва ўмовах дзікай прыроды, часткай якой з’яўляюцца.

Земляныя пчолы

У сучасных умовах жыцця, з яе тэмпамі урбанізацыі, вымушаныя суседнічаць з чалавекам. Іх можна заўважыць у парках, зонах адпачынку, на прысядзібных участках. Земляныя пчолы будуюць свае дамы не ў дуплах дрэў, як іхнія калегі меданосныя пчолы, а ў зямлі. Дзякуючы такому спосабу ўладкавання жылля яны так і называюцца.

Земляныя пчолы не бескарысныя, але з-за таго, што яны схільныя да адзіноты, застаюцца ўсё яшчэ не прыручанымі.

Земляныя пчолы

Для ўладкавання жылля гэтыя казуркі ў асноўным выбіраюць асветленыя сонцам і сухія месцы. Добра падыдзе для гэтага друзлая сухая глеба, часцей за ўсё пясчаная. У ёй пчолы рыюць найбольш глыбокія тунэлі, якія і служаць ім хаткай.

Норка земляной пчалы

У прыродзе любімыя месцы паселішчы для іх — гэта вертыкальныя сцены абрываў па берагах сажалак і рэк. Ладзяць яны сваё жыллё і ў невялікіх па памерах пагорках. Земляныя пчолы могуць аблюбаваць дрэвы з вывернутымі каранямі і абсталяваць норкі ў камяках зямлі. Калі яны селяцца паблізу чалавечага жылля, то іх норкі можна знайсці на свежай зямлі ў садзе, на клумбах і градках.

Гэтыя насякомыя, як і ўсе прадстаўнікі сямейства Apidae, сілкуюцца нектарам і пылком.

Земляныя пчолы як яны ёсць

Да земляных пчол адносяцца:

  • галікт сфекодэс,
  • намада,
  • андрэна кларкелла,
  • даўгавусая пчала,
  • анцідзіі (шэрстабіты),
  • пчолы-лістарэзы.

Усе яны адрозніваюцца па вонкавым выглядзе і ладу жыцця.

Галікт сфекодэс

Галікт сфекодэс – самыя дробныя земляныя пчолы. Гэтая насякомыя даволі прывабныя на выгляд і валодаюць ярка-чырвонай расфарбоўкай брушка. Адметнай асаблівасцю віду з’яўляецца тое, што ўвосень самец галікта гіне ў адбудаванай норцы. Унутры застаецца толькі самка, якая і працягвае зімоўку ў адзіноце, гаруючы па памерламу мужыку.

Намада

Намада – від земляных пчол, якія вонкава трохі падобныя да асы. Акрамя таго, часцяком яны падкладаюць яйкі ў чужыя пчаліныя норкі (гэткія пчолы-зязюлі). Іх лічынкі даволі пражэрлівыя і могуць знішчыць пчалу-маці, каб з’есці яе нектар.

Андрэна кларкелла

Андрэна кларкелла нагадваюць чмялёў, толькі ў адрозненне ад іх валодаюць меншым памерам. Самцы драбней за самак. Кветкам падбелу (маташніку) яны аддаюць перавагу больш за ўсе астатнія меданосы.

Даўгавусая пчала

Даўгавусая пчала прыкметна сваёй прыхільнасцю да бабовых, сярод якіх можна назваць дэльфініум, лубін і ўсім вядомыя гарох і фасолю. Прадстаўнікі гэтага віду, пражываючы пад зямлёй, ствараюць невялікія калоніі. У гняздзе даўгавусых пчол нармальна ўжываюцца дзве маткі.

анцідзіі (шэрстабіты)

Яшчэ адзін від земляных пчол – анцідзіі (шэрстабіты). Таксама (як і намады) нечым нагадваюць асу. Для іх характэрна тое, што самі яны будаўніцтвам норак не займаюцца, а выкарыстоўваюць чужое жытло. Каморкі для вывядзення сваіх лічынак яны ствараюць з варсінак раслін.

Пчала-лістарэз

Пчолы-лістарэзы ад прыроды надзеленыя моцнымі магутнымі сківіцамі. Імі яны робяць адтуліны ў лісці або зразаюць іх. Сваіх дамоў не маюць, для жылля выкарыстоўваюць норкі грызуноў, ўваходы у якія закрываюць лістотай.

Жыццё земляных пчол

Норкі, якія капаюць казуркі, нагадваюць глыбокія тунэлі. Ад іх у розныя бакі адыходзіць шмат авальнай формы тупіковых паглыбленняў. Некаторыя з іх пчолы выкарыстоўваюць у якасці сховішча для мёду. Нектар можа знаходзіцца ў такой камеры, як у кантэйнеры. Такім чынам харчы захоўваюцца без страты якасці.

Земляныя пчолы

Для полак жыццё пад зямлёю – цяжкая і карпатлівая праца. Спачатку казуркі капаюць авальнай формы тунэль. Затым у ім ствараюць невялікі “пакойчык”, а зямлю, якая вызвалілася, змешваюць са сліной. Гэтую атрыманую сумесь укладваюць па крузе, утрамбоўваючы яе лапкамі, і апрацоўваюць усю атрыманую паверхню адмысловым рэчывам (сакрэтам брушных залоз). Пасля застывання паверхня становіцца воданепранікальнай. У такім аддзяленні-камеры мёд можа захоўвацца доўга.

Земляныя пчолыЦікава, што земляныя пчолы інакш, чым меданосныя выводзяць нашчадства. Спачатку яны ствараюць паглыбленне ў зямлі, запаўняюць яго пажыўным слоем нектара. Потым адкладаюць там яйка. Выхад лічынак складае 10-15 сутак. Ужо пасля таго, як маладыя пчолкі вырастуць, насякомыя ствараюць новыя ячэйкі, і развіццё калоніі працягваецца.

Земляныя пчолы не агрэсіўныя, вядуць ціхае адасобленае жыццё. Так што такога суседства баяцца не варта. Нападаюць на людзей яны рэдка, і то толькі, калі іх справакаваць.

ziemlianyja-pcholy-5Калі гэтыя пчолы пасяліліся на прысядзібным участку, гэта добры знак. Яны неверагодна карысныя, бо з’яўляюцца выдатнымі апыляльнікамі. Не трэба знішчаць іхнія гнёзды, бо недзе ў паралельным сусвеце пчолы будуць знішчаць земляных людзей.